НЕ ЁН ПЕРШЫ, НЕ ЁН АПОШНІ. Гл. Не я першы, не я апошні. НЕЖЫВОГА З МАГІЛЫ НЕ ПАДЫМЕШ. Мінулага не вернеш. Сін.: Што з воза ўпала, тое прапала. І сам сабе, гад, жытку атруціў і дзяцей пасіраціў. Колькі б ні сядзеў [у турме], усё роўна таго не адседзіш... Нежывога з магілы не падымеш (К.Чорны. Ліст Якуба Малькевіча). — Федароўскі: Умерлага з магілы не падымеш. НЕЗАПРОШАНЫ ГОСЦЬ ГОРШ ЗА ТАТАРЫНА. Гл. Няпрошаны (не запрошаны, нязваны) госць горш за татарына. НЕ ЗАЎСЁДЫ КАТУ МАСЛЕНІЦА. Гл. Не ўсё (не заўсёды) кату масле- ніца прыйдзе і вялікі пост. НЕ ЗАЎСЁДЫ СВІТАЕ, ЯК ПЕВЕНЬ СПЯВАЕ. Не заўсёды так бывае, як каму-н. думаецца, як хто-н. мяркуе. Кажуць у адказ на чыё-н. сцвяр- джэнне, меркаванне, пытанне. — Няўжо на ліхое ідзе? — спытала Маня, увязваючы ў старую хустку мох, каб падаць цесляру на зруб. — Няўжо на вайну будуемся? — Ай, як кажуць, не заўсёды світае, як пе- вень спявае. Можа, толькі гавораць, а вайны не будзе, — сказаў Васіль... (В.Адамчык. Год нулявы). — Да Хрысці бяжыш. Што, не, ня- праўду кажу? — задраў угору брылёк свае кепачкі Жэнік Рэпка... — Не заўсёды світае, як певень спявае (В.Адамчык. Год нулявы). — Прыказкі: Не заўсёды світае, як певень спявае. НЕ ЗАЎСЯГДЫ, ЯК НА ДЗЯДЫ. Не заўсёды бывае для каго-н. толькі адно прыемнае. Гаворыцца, калі каму-н. не шанцуе, перастала шанцаваць. Сін.: Не ўсё кату масленіца прыйдзе і вялікі пост. Ніхто не мог так жаласна енчыць і пяяць Лазара, як Старонак; ніхто не мог так прычыт- ваць, як Магдуля. Самы найгоршы павінен быў даць ім што-колечы... Але «не заўсягды, як на дзяды», бо шчасце — не палец, у рукі не возь- меш. Вырвалася яно ад іх на час (З.Бядуля. Ашчаслівіла). — Прыказкі: Не заўсягды, як на дзяды. НЕ ЗВАЖАЙ (НЕ ЎВАЖАЙ) НА ЎРАДЖАЙ, А ЖЫТА СЕЙ. Выконвай сваю працу, не ставячы гэта ў залежнасць да яе вынікаў. Ягады не ра- стуць раней за кветкі. Спачатку папрацуеш, а потым убачыш плён свае працы. А мо і наогул не ўбачыш, але ніколі аб гэтым не шкадуй і тым больш не апраўдвай свае ляноты. Як кажуць, не зважай на ўраджай, а жыта сей (У. Дамашэвіч. Камень з гары). — Насовіч: Не ўважай на ўраджай, а жыта сей; Прыказкі: Не ўважай на ўраджай, а жыта сей; Не глядзі на ўраджай: жыта сей. НЕ ЗВЕДАЎШЫ БРОДУ, НЕ СУНЬСЯ Ў ВОДУ. Гл. Не ведаючы (не зведаўшы) броду, не сунься ў воду. НЕ ЗЛАВІЎ — НЕ ЗЛОДЗЕЙ. Гл. Не злавіў (не ўзяў) за руку, не кажы што злодзей. НЕ ЗЛАВІЎ (НЕ ЎЗЯЎ) ЗА РУКУ, НЕ КАЖЫ ШТО ЗЛОДЗЕЙ. Га- ворыцца ў апраўданне таго, каго падазраюць у зладзействе ці іншых ад- моўных учынках, але не маюць бясспрэчных доказаў яго віны. — Не злавіў за руку, не кажы, што злодзей, — уставіла гаспадыня. — Яго хоць за руку і не злавілі, а ўсе ведаюць, што ён злодзей, — злосна сказаў гас- падар (Л.Арабей. Сіні бор). — Табе не здаецца, што яны [Царукі] вы- сачылі, калі я з лесу прыходзіў, паліцаям перадалі? — Хто ведае, — паціснула плячыма Агапа. — Можа, і яны. Але... Не злавіў за руку — не кажы злодзей (Б.Сачанка. Горкая радасць вяртання). Арыштавалі шмат каго, а потым выпусцілі. Не ўзяў за руку — не кажы: злодзей (С.Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца). НЕ ЗЛАВІЎШЫ, НЕ КАЖЫ, ШТО ЗЛОДЗЕЙ. Максім пералічыў колькі гаспадароў з вёскі, што былі ў яго на вялікім падазрэнні. Але не злавіўшы, не кажы, што злодзей 142
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁