вой над языкамі, як баран які над студняй. [Янка:] Бачыў бог, што не даў свінні рог, а рэгістратару панавання (Я.Купала. Тутэйшыя). І толькі дзя- дзька Тамаш.. першы здагадаўся сказаць — ці то пра настаўніка, ці то пра яго навуку: «Ат! Не дай бог свінні рог, а хамуйле панства». І хоць за ім першым і другія пачалі наракаць на унтэр-афіцэра за яго «свецкі форс» і «дужа. ўжо панскую мову», але Тамашовы дзядзькавы словы мёдам леглі на сэрцы ў Хомкі (М.Гарэцкі. Горкая прамудрасць). — Насовіч: Не дай бог свінні рог, а мужыку панства; Рапановіч: Не дай бог свінні рог: нічога па дарозе не прапусціць; Рабкевіч: Не дай бог свінні рог. НЕ ДА ПАРАСЯТ, КАЛІ СВІННЮ СМАЛЯЦЬ. Няма як займацца кім-н. ці чым-н., калі самому крута прыходзіцца. Сін.: Не да пацераўкалі хата гарыць. [Жлукта:] Я тады і сам нічога не ведаў, куды еду. А браць у ня- пэўную дароіу такія цымбалы, як твая мама... [Клава:] Табе цымбалы, а мне яна мама! І ты не смей так гаварыць... [Жлукта.] Тут не да парасят, калі свінню смаляць. Тут, брат, трымай вуха востра, бо і не агледзішся, як галавою наложыш (К.Крапіва. Мілы чалавек). СВІННІ НЕ ДА ПА- РАСЯТ, КАЛІ ЯЕ СМАЛЯЦЬ. Марфа здагадалася, што яе будуць судзіць за самагонку, і вельмі занепакоілася. Яна ведала, чым гэта можа скончыцца, і забылася пра скаргу на Алеся. Нездарма, мабыць, кажуць: свінні не да парасят, калі яе смаляць (І.Сіняўскі. Заранка). * — А што, дзед, як твае пчолы?.. — Э, пчолы! Не да парасяці было, калі свінню смалілі. Яшчэ ў першую зіму фашысты мёд павыдзіралі, і ка- нец прыйшоў пчолкам. А цяпер думаю, сынок, зноў наладжваць вуллі (У.Краўчанка. Вясна на Палессі). — Насовіч: Не да парасят, калі саму свінню смаляць; Янкоўскі: Свінні не да парасят, калі хвост смаляць; Прыказкі: Не да парасят, калі свінню смаляць; Не да парасят свінні, калі яе смаляць. НЕ ДА ПАЦЕРАЎ, КАЛІ ХАТА ГАРЫЦЬ. Не час каму-н. займацца чымсьці высокім, аддаленым, калі самому крута прыходзіцца. Сін.: Не да парасят, калі свінню смаляць. Скажаце: сягаць у будучыню. Але народ, каторы не знайшоў яшчэ веры ў сябе, ці ж захоча паверыць у казкі аб будучыні? І паэта воляй-няволяй не можа абмінаць і замоўчваць цяпе- рашняга жыцця. Не да пацераў, калі хата гарыць (Я.Купала. Чаму плача песня наша?). КАЛІ ХАТА ГАРЫЦЬ, НЕ ДА ПАЦЕРАЎ. Калі хата га- рыць, не да пацераў. Ва ўмовах палітычнага генацыду, што пачаўся са знішчэння розуму нацыі — інтэлігенцыі, перш за ўсё творчай і навуко- вай, на пярэдні план выступіла праблема захавання нацыі (В.Рагойша. Бацька нацыі). НЕ ДА ЦЯБЕ П'ЮЦЬ, НЕ КАЖЫ ЗДАРОЎ БУДЗЬ. Гл. Да цябе не п'юць, не кажы здароў будзь. НЕ ДОРАГ АБЕД, А ДОРАГ ПРЫВЕТ. Ласкавыя, добразычлівыя адносіны да каго-н. прыемнейшыя, лепшыя за пачастунак. «Не дораг абед, а дораг прывет». Кармілі нас сытна, да адвалу... А вось прывета і не хапала (А.Вярцінскі. «Не дораг абед, а дораг прывет»). — Прыказкі: Не так дораг абед, як дораг прывет; Дарагі не абед, а прывет. НЕ ДРАЖНІ ЛІХА, ПАКУЛЬ ЦІХА. Гл. Не чапай ліха, калі спіць ціха. НЕ ДУРАНЬ, ХТО МАЎЧЫЦЬ. Гаворыцца звычайна як станоўчая ацэнка маўклівага чалавека. А бацька ў іх маўчун быў. Нават па паставе відно, што маўчун. Але ж кажут»: не дурань, хто маўчыць. Навучыла яго жыц- цё маўчаць (А.Кажадуб. Стрэчанне). — Ляцкі: Не дурань, хто маўчыць. 141
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць
9 👁