нам вельмі дорага абышлася, калі, як кажуць, не змераўшы броду, суну-
ліся ў воду (Р.Няхай. Туман над стэпам).
— Насовіч: Не зведаўшы броду, не кідайся ў воду; Прыказкі: Не знаў-
шы броду, не лезь у воду; Не спазнаўшы (не змераўшы) броду, не суйся
ў воду.
НЕ ВЕР КАНЮ Ў ДАРОЗЕ, А ЖОНЦЫ ДОМА. Пра адсутнасць даверу
жонцы. [Паваротны] залпам выпіў куфель піва і мнагазначна сказаў: —
Не вер каню ў дарозе, а жонцы дома... — Дзіва што... — зазначыла гас-
падыня (І.Гурскі. Вярнуўся). Іваноў правёў яе [жонку] вачыма аж да
дзвярэй, пачакаў хвілінку, а потым прызнаўся: — Не вер каню ў дарозе,
а жонцы дома, га? Правільная прымаўка? (І.Новікаў. Тварам да небяс-
пекі).
* [Куліна:] Не вер у свеце нікому: каню ў полі, жонцы ў дому; бо хто
толькі жонцы верыць, той як сітам ваду мерыць (В. Дунін-Марцінкевіч.
Залёты).
— Насовіч: Не вер каню ў дарозе, а жонцы ў двары; Прыказкі.: Не вер
жонцы ў дому, кабыле ў дарозе.
НЕВУЧОНЫ
(НЯВУЧАНЫ)
ЯК
(ШТО)
СЛЯПЫ.
Гаворыцца
пра
неаду-
каванага чалавека. Сін.: Чалавек невучоны як тапор нетачоны. — Глядзі
ж, сынок! — спыніў яго бацька. — Слухай настаўніка, бо нявучаны —
усё роўна як сляпы, а граматны чалавек нідзе не прападзе. Каб я з мат-
каю цешылася з цябе... (Я.Колас. Школа).
* Бацькі і добрым словам, і пагрозай прабавалі ўтлумачыць яму [Ры-
гору], што без навукі жыць дрэнна, што невучоны горш за сляпога, —
нічога не памагло (У.Галубок. Апошняе спатканне).
— Прыказкі: Невучоны што сляпы.
НЕ ВУЧЫ ВУЧОНАГА. Кажуць, калі не жадаюць слухаць чыю-н. параду.
Сін.: Не вучы рыбу плаваць. — Ты, можа, не ў той бок круціш, — кажа
Калюня. «Не вучы вучонага...» — думае Яська; але на ўсякі выпадак
пачынае ганяць стрэлкі ў другі бок, і праз некалькі абаротаў яны пада-
юць на цыферолат (М.Гіль. Пуд жыта). — Ты хоць язык, як баба, не
высоўвай. Пасядзеў у рэстаране — і будзь задаволены. — Ладна, не
вучы вучонага, — адмахнуўся Прохар (А.Крыга. Мацей з «Асторыі»).
— Рапановіч: Не вучы вучонага.
НЕ ВУЧЫ РЫБУ ПЛАВАЦЬ. Пра майстра сваёй справы, якому не па-
трэбныя чые-н. парады. Сін.: Не вучы вучонага. Невядомы чалавек выры-
ваецца. [Сымонка:] Трымай яго, дзядзька Рабіна! Трымай мацней! [Ра-
біна:] Не вучы рыбу плаваць (В.Вольскі. Машэка).
— Прыказкі: Не вучы рыбу плаваць.
НЕ ВЫБІРАЙ ДЗЕЎКУ Ў КАРАГОДЗЕ, А Ў АГАРОДЗЕ. Гл. Шукай жо-
нку ў гародзе, а не ў карагодзе.
НЕ ДА ВАС П'ЮЦЬ, НЕ КАЖЫЦЕ ЗДАРОЎ БУДЗЬ. Гл. Да цябе не
п'юць, не кажы здароў будзь.
НЕ ДАЙ БОГ СВІННІ РОГ, А МУЖЫКУ ПАНСТВА. Кажуць пра таго,
хто, атрымаўшы багацце ці ўладу, пачынае несправядліва адносіцца да
такіх, якім быў сам, злоўжываць сваім становішчам. Здзекуюцца вяскоў-
цы больш за ўсё з Галінай ганарыстасці, пагарды да ўсяго тутэйшага,
вясковага, з яе да пацешнага ненатуральнай гарадской вытанчанасці,
напятай, як маска, з-пад якой, як ні хавай, а вылазіць звычайная дур-
наватая вясковая баба. Пра такіх здаўна кажуць: не дай бог свінні рог,
а мужыку — панства (В. Блакіт. Вырай).
* [Мікіта:] Эх, каб я быў, меджду протчым, царом! Завёў бы я ад Азіі
да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амерыкі і ад Смаленску да Берліну адзін не-
падзельны рускі язык і жыў бы сабе тады прыпяваючы. А то круці гала-
140
Дадатковыя словы
пюць, цыферблат
8 👁