НЕ БУДЗЬ САЛОДКІ, А ТО ПРАГЛЫНУЦЬ, НЕ БУДЗЬ ГОРКІ, А ТО
ПРАПЛЮЮЦЬ. Гаворыцца як парада пазбягаць крайнасцей, трымацца
прамежкавых пазіцый, паводзін і пад. І от баркаўчане, каб ні благімі, ні
добрымі не быць (бо ёсць прыказка: не будзь салодкі — а то праглы-
нуць, не будзь горкі — а то праплююць), спяць кожнае гадавое свята з
ранку
да
вечара
цалюткі
дзень
(Л.Калюга.
Нядоля
Заблоцкі).
НЕ
БУДЗЬ
ГОРКІМ
І
НЕ
БУДЗЬ
САЛОДКІМ,
—
ГОРКАЕ
ПРАПЛЮ-
ЮЦЬ,
А
САЛОДКАЕ
ПРАГЛЫНУЦЬ.
Злынькоўцы
не
вельмі
перліся
наперад, яны прытрымліваліся погляду: не будзь горкім і не будзь са-
лодкім, — горкае праплююць, а салодкае праглынуць (І.Гурскі. Пча-
ляр).
—
Федароўскі: Не будзь горкі, ні салодкі: горкага праплююць, салод-
кага праніжуць. Прыказкі: Не будзь салодкі і не будзь ropjti: будзеш са-
лодкі — пракаўтнуць, а будзеш горкі — праплююць; Не будзь лішне са-
лодкая, бо праглынуць, не будзь лішне горкая, бо праплююць; Не будзь
салодкі — зліжуць, не будзь горкі — сплюнуць.
НЕ ВАРТА ШКУРКА ВЫРАБУ. Справа не варта патрачаных на яе сіл,
сродкаў і пад. Пра тое, што малаціць цэпам — не варта шкурка вырабу,
стары і слухаць не хацеў. «А што ж будзеш рабіць цэлую зіму?» — такое
чуў Юзік кожны раз на свае довады (К.Крапіва. Мядзведзічы). АЎ-
ЧЫНА
(АЎЧЫНКА)
ВЫРАБУ
НЕ
ВАРТА.
Хведар
супакоіў
жонку,
далічыў пры яе дапамозе, колькі губак палатна можа выйсці з бабчынай
пражы, памножыў губкі на аршыны і выказаў такую параду: — Ведаеш,
Ганначка, што гэтая аўчына не варта вырабу (А.Пальчэўскі. Сцежкі).
Вазіць цялят дзесяткамі эканамічна нявыгадна. Як кажуць, не варта вы-
рабу аўчынка (В.Шырко. Сцяжына да людзей). ВАРТА ШКУРКА (АЎ-
ЧЫНА,
АЎЧЫНКА)
ВЫРАБУ.
З
супрацьлеглым
значэннем.
Поршань
памяняць, цыліндр растачыць... Але ў нас у майстэрні гэтага не зробіш.
Дый ці варта шкурка вырабу? Лепш купіць новы матор... (П.Місько.
Градабой). Немцы не спяшаліся абмундзіроўваць сваіх паслугачоў, ра-
шылі спачатку выпрабаваць іх у баях з партызанамі, упэўніцца, што ва-
рта аўчынка вырабу (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску).
—
Федароўскі: Не варта скура вырабу; Прыказкі: Аўчынка вырабу не
варта; Шкура вырабу не варта.
НЕ ВЕДАЮЧЫ (НЕ ЗВЕДАЎШЫ) БРОДУ, НЕ СУНЬСЯ Ў ВОДУ. Не
бярыся за незнаёмую справу непадрыхтаваным, без адпаведнага вопыту.
—
Мой тата заўсёды кажа, што, не ведаючы броду, не сунься ў во-
ду... — смяяўся Андрэй. — А я не паслухаўся (М.Ваданосаў. Рэха). Не
ведаючы людзей і горада, спадзявацца на поспех нельга. Наконт гэтага
існуе другая прымаўка, таварыш камроты: не ведаючы броду, не сунься
ў воду... (І.Сіняўскі. На правым флангу). Мы пераправімся. І людзі
нашы, каму трэба, пераправяцца. Перапраўляліся ж, калі мастоў не
было. А вось немцы... Не ведаючы броду, не сунься ў воду (Б.Сачанка.
Вялікі Лес). Мы з табою, Якім Захаравіч, людзі старой, моцнай гартоў-
кі. Не зведаўшы броду — не сунемся ў воду. Вось так (М.Пянкрат.
Шчасце маё).
* Смешная ты, маці! Няўжо ты думаеш, што я такі дурны і палезу ў
воду, не пабачыўшы броду? Не, брат: Пракопа ты за тры капейкі не возь-
меш! (Я.Колас. Адшчапенец). У адной кароткай сутычцы байцы батальён-
най аховы захапілі ў палон нямецкага матацыкліста — імчаў, не гледзячы
броду, і сунуўся ў воду... Не дапамог і кулямёт, з якога люта адстрэльваў-
ся... (К.Кірэенка. З аповесці вайны). Нарэшце, акрыялыя ўдачамі, мы
зрабіліся настолькі нахабнымі, што рашыліся на буйную аперацыю, якая
139
8 👁