добры час). — Нічога, дай часу, і ў нас усё ўладкуецца, — упэўнена за-
явіў
Варанкоў. — Не адразу Масква будавалася, дарагі таварыш
(І.Гурскі. У агні).
— Прыказкі: Масква не адразу будавалася; Не за год Масква пастаў-
лена.
НЕ БАГІ ГАРШКІ ЛЕПЯЦЬ. Гл. Не святыя (не багі) гарпію лепяць.
НЕ БАІШСЯ КІВА, ПАБАІШСЯ КІЯ. Гаворыцца як пагроза пакараць
таго, хто не прымае добрых парад, папярэджанняў. Сіняк., стварае ней-
кую новую арганізацыю... Нічога не выйдзе ў цябе!.. Не баішся ківа, па-
баішся кія (І.Гурскі. Чужы хлеб). НЕ СЛУХАЕШ КІВА, ДЫК ПАСЛУ-
ХАЕШСЯ КІЯ. І за ранейшую абразу, што прапіў жыта, а тым больш
за «пустадомка», ён [Ермалай] дараваць ужо не мог. — Не слухаеш ківа,
дык паслухаешся кія... (А.Пальчэўскі. Сцежкі).
* Мы адганялі далей кароў ад ячменю, а яны ўсё косяцца на зялёную
рунь. Упадабалі. Хочацца яшчэ раз пакаштаваць. — Ах вы, травяныя
мяшкі, не слухаеце ківа, паспытаеце кія, — нязлосна бурчыць на кароў
бацька (В.Шырко. Хай людзі бачаць). Старыя людзі гавораць: «Добры ча-
лавек пабаіцца і ківа, а благі не баіцца і кія». Наша агульная задача —
выхаваць дзяцей добрымі людзьмі (Р.Барадулін. Варголы для дасціпнай
Ланы).
— Насовіч: Не баішся ківа, пабаішся кія; Раманаў: Не слухае ківа, па-
слухае кія.
НЕ
БОЙСЯ
ТАГО
САБАКІ,
ШТО
БРЭША,
А
БОЙСЯ
ТАГО,
ШТО
ЛАШЧЫЦЦА. Баяцца трэба не таго, хто праўдзівы, шчыры, а таго,
хто скрытны, ліслівы. — Яшчэ большая злосць яе [жонку] апанавала.
Толькі выгляду не падае: хваліць дзяўчыну за работу, лёстачкі падпу-
скае... — Не бойся таго сабакі, што брэша, а бойся таго, што лашчыц-
ца, — устаўляе свае пяць капеек Волька (В.Шырко. Хай людзі бачаць).
— Насовіч: Не бойся звяглівага, а куслівага; Прыказкі: Бойся не таго
сабакі, што брэша, а таго, што лашчыцца.
НЕ БУДЗЕ ГІРША (-Ы), ДЫК БУДЗЕ ЧОРТ ІНШЫ. Гаворыцца пра
непазбежнасць
чаго-н.,
пра
тое,
што немінуча
павінна здарыцца.
[Паўлінка:] Што ж гэта нешта татавага зяця так позна ні слуху ні духу?
Ці не знюхаў ён, што ў мяне пасагу нямашака? [Сцяпан:] Каханенькая,
родненькая, не бядуй. Не будзе Гірша, будзе чорт іншы (Я.Купала.
Паўлінка).
* Не было б Рымшы — дык быў бы чорт іншы. Так, здаецца, калісьці
казалі?.. Ты пачынай з Бабрука, які не справіўся з пастаўкай. За гэта ж
мы і судзілі яго (Я.Брыль. У Забалоцці днее). Падумаеш, нейкі Корнеў
будзе ганьбаваць мяне, ды хоць бы мяне аднаго, а то ж і Дуню няславіць.
І я назнарок груба сказаў яму: — Ну во, няма Рымшы — знайшоўся чорт
іншы... Дуню не чапай! (М.Масарэнка. Баргузінскае лета).
— Прыказкі: Не будзе Гіршы, дык будзе чорт іншы.
НЕ БУДЗЬ ГОРКІМ І НЕ БУДЗЬ САЛОДКІМ, — ГОРКАЕ ПРАПЛЮ-
ЮЦЬ,
А
САЛОДКАЕ
ПРАГЛЫНУЦЬ.
Гл.
Не
будзь
салодкі,
а
то
праглынуць, не будзь горкі, а то праплююць.
НЕ
БУДЗЬ
НІ
ВОЙТАМ,
НІ
ПАНАМ
—
НЕ
БУДЗЕШ
ЧАЛАВЕКАМ
ПАГАНЫМ. Устар. Раніцай зноў ішлі на панскае поле. Быў пан, ака-
ном, войт ды цівун — лютыя, як сабакі. Не давядзі свет! У нас і пры-
казка такая была: «Не будзь ні войтам, ні панам — не будзеш чалаве-
кам паганым» (В.Каваль. Палескае апавяданне).
—
Прыказкі: Не будзь ні войтам, ні сватам — не будзеш чалавекам
праклятым.
138
18 👁