вусны, але не пярэчыла: на чужы язык замок не павесіш (М.Даніленка.
Журлівіца).
— Прыказкі: На чужы раток не павесіш замок.
НА ЧУЖЫЯ ВУСНЫ НЕ НАКІНЕШ ХУСТЫ. Людзей не прымусіш маў-
чаць. Кажуць з неадабрэннем пра распаўсюджванне розных чутак, плётак.
Сін.: Людзям языка не завяжаш; На чужы рот гузіка не нашыеш; На
чужы рот замок не навесіш. Прачытаў гэты ліст сусед, пераказаў знаё-
мым, і пайшло гуляць па вёсцы: «Дзе быў? — У Бузука. — Да каго
пойдзем? — Да Бузука!» На чужыя вусны не накінеш хусты (В.Шырко.
Хай людзі бачаць).
— Прыказкі: Няма такой хусты, каб завязаць усім усты.
НА ЧУЖЫ ЯЗЫК ЗАМОК НЕ НАВЕСІШ. Гл. На чужы рот (язык) замок
не навесіш.
НА
ЧЫІМ
ВОЗЕ
(ВАЗКУ,
КОНІКУ)
ЕДЗЕШ,
ТАМУ
І
ПЕСНЮ
(ПЕ-
СЕНЬКУ,
ПЕСЕНЬКІ)
СПЯВАЙ
(ПЕЙ,
ВЯДЗІ).
Мусіш
дагаджаць,
выконваць волю таго, ад каго залежыш. Сім.: Хто плаціць грошы, той за-
казвае і музыку. [Сабковіч:] Ідзі і рабі тое, што кажу, інакш дастанеш
кіем. [Пятрук:] Нечага казаць, на чыём вазку едзеш, таму і песенькі
спявай (В.Дунін-Марцінкевіч. Залёты). Ну, а Гарбача чаго ж баяцца,
хто такі Гарбач... Працадні ад яго не залежаць. Гарбач адчувае, што ду-
маюць гэтак усе. На чыім возе едзеш, таму й песеньку вядзеш (Р.Мура-
шка. Салаўі святога Палікара). Хваліць чалавек яшчэ і таго, ад каго за-
лежыць яго дабрабыт: на чыім возе еду, таму й песню пяю (К.Крапіва.
Беларускія прыказкі). У тым, брат, і загвоздка, што хацеў бы ў рай, ды
грахі не пускаюць. На чыім возе едзеш, таму і песню спявай (І.Наву-
менка. Сасна пры дарозе). — Памятай, дзе жывеш, хто табе хлеб дае.
Як гэта там у вас кажуць: на чыім коніку едзеш, таму і песеньку спя-
вай, — тлумачыў Кунік (Г.Марчук. Крык на хутары).
—
Насовіч: На чыім коніку (на чыіх калёсах) едзеш, таму і песенькі
пяеш; На чыім вазку еду, таму і песеньку спяваю.
НАШТО
БОГУ
МАЛІЦЦА
—
ЁН
НАС
І
ТАК
БАІЦЦА.
Жартаўлівае
апраўданне таго, хто не хоча памаліцца. Калі часамі каму напамінаюць
аб патрэбе памаліцца, дык ён жартаўліва адказвае: — Нашто богу
маліцца, — ён нас і так баіцца (К.Крапіва. Беларускія прыказкі).
— Прыказкі: Нашто богу маліцца, — ён нас і так баіцца.
НЕ АДЗІН ГАЎРЫЛА ШТО У ПОЛАЦКУ. Хто-н. ці што-н. не з 'яўля-
ецца адзіным прадметам размовы. Не адзін Гаўрыла, што ў Полацку —
на Захадзе і на Усходзе існуюць альтэрнатывы тае навастворанай
еднасці [дзяржаў] (В.Быкаў. Пошукі аптымістычнага зыходу). — І каму
я павінен быць удзячным за такі пачастунак? — Прэзідэнту. — Руз-
вельту?.. — Не адзін Гаўрыла, што ў Полацку (Л.Прокша. Камедыян-
ты). — А я хацеў у іх пытацца, дзе той дзіцячы дом. — Дапытаемся і
без іх!.. Не адзін Гаўрыла ў Полацку, — адказалі з другое фурманкі
(П.Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...).
* Тонкія жончыны губы ўздрыгнулі: — Грашавітага знайду... Хіба
адзін Гаўрыла ў Полацку?.. Не сышоўся ж клінам свет — іншага падча-
плю! (Л.Калодзежны. Водар палыну). [Заціруха:] А вы не сваячка, часам,
будзеце нашаму дырэктару завода?.. [Матруна:] Хіба адзін Гаўрыла у По-
лацку? (В.Зуб. Злавацца не трэба).
—
Насовіч: Не адзін Гаўрылька, што ў Полацку; Янкоўскі: Не адзін
Гаўрыла, што ў Полацку; Прыказкі: Не адзін Гаўрыла ў Полацку.
НЕ АДРАЗУ МАСКВА БУДАВАЛАСЯ. Хутка нічога не робіцца; на ўсё па-
трэбен час. — Засуха ў нас, — гэта яшчэ нішто, а вось вайна што на-
рабіла. — Адным словам, не адразу Масква будавалася (І.Шамякін. У
137
12 👁