чужой старане і жук — мяса і старая баба — маладзіца (В.Мыслівец. Мужанцы). — Насовіч: На чужой старане і жук мяса і старую бабу маладзіцаю назавеш; Прыказкі: На чужой старане і жук мяса; У чужым краю і жук мяса. НА ЧУЖОЙ СТАРОНЦЫ РАД СВАЁЙ ВАРОНЦЫ. Гаворыцца з зада- вальненнем пры сустрэчы з земляком у чужой мясцовасці. Праз некалькі дзён Аляксей прыехаў з возчыкамі ў саўгас. Воранаў прыняў земляка ветліва, нават пажартаваў: «На чужой старонцы рад сваёй варонцы» (А.Пальчэўскі. Землякі). — Прыказкі: На чужой старонцы рад сваёй варонцы. НА ЧУЖЫ КАРАВАЙ РОТА (РОТ) НЕ РАЗЯЎЛЯЙ (НЕ РАЗЯВАЙ). Не разлічвай на чужое. Гаворыцца таму, хто хоча атрымаць тое, што яму не належыць. — Авой, Зіна, са смагі памрэш, бо гэты твой зломак будзе ў краме мокнуць. — Яму і маладзіц хопіць. Цяпер гэтага тавару — як дроў. — На чужы каравай рот не разяўляй... (А.Асіпенка. Непрыкаяны маладзік). — Яно, канешне, і дрэнна зрабілі б, каб прынялі мяне [у калгас], — прызнаўся Раман, — каб прынялі без каня. На чужы кара- вай, як кажуць... (А.Макаёнак. Нячыстая сіла). — Не, не. Тваёй [пенсіі] буду чакаць. — Маёй? Як кажуць, на чужы каравай рота не разявай. Мая будзе ці не будзе (Я.Ермаловіч. Стаяў маладзік над лесам). [Жыгліцкая:] Але на чужы каравай рота не разявай... [Федзя:] А што ж гэта за чалавек, які не спрыяе ў хату? (І.Козел. Над хвалямі Сера- бранкі). — Насовіч: На чужы каравай рота не разявай, а свой спарамляй; Прыказкі: На чужы каравай рота не разявай (не разяўляй); На чужы кара- вай рота не разяўляй, а свой старайся. НА ЧУЖЫ ЛОБ СЯГАЮЧЫ (ШЫБАЮЧЫ), ТРЭБА І СВОЙ ПАДСТА- ВІЦЬ (НАСТАВІЦЬ). Робячы непрыемнасці іншым людзям, чакай і ад іх таго самага. [Навум:] Калі я каму якое як, дык багдай бы мяне, няхай бы мяне... От хоць чэраз чорную казу руку дам: бо я не баюся. О!., ве- даю добра прымаўку, што на чужы лоб сягаючы, трэба і свой наставіць (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Яшчэ мяне мой дзед навучаў некалі: «Не чапайся ні з кім, — казаў ён. — Памятай, што шыбаючы на чужы лоб, трэба і свой падстаўляць». Праўда, я тады быў малады, дурны і ча- ста прыходзіў дадому з гузамі на лбе (К.Крапіва. Мая прынцыповасць). — Насовіч: На чужы лоб шыбаючы, трэба і свой падставіць; Пры- казкі: На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба і свой падставіць. НА ЧУЖЫ РОТ ГУЗІКА НЕ НАШЫЕШ. Людзей не прымусіш маўчаць. Кажуць з неадабрэннем пра распаўсюджванне розных чутак, плётак Сін.: Людзям языка не завяжаш; На чужы рот замок не навесіш; На чужыя ву- сны не накінеш хусты. [Драніцы] трэба было на вачах у аднавяскоўцаў вытрымаць ролю перакладчыка — няхай абы выгляд размовы, каб унік- нуць на гады наперад іхняга рогату, бо на чужы рот гузіка не нашыеш (І.Чыгрынаў. Апраўданне крыві). — Прыказкі: На чужы раток гузіка не нашыеш. НА ЧУЖЫ РОТ (ЯЗЫК) ЗАМОК НЕ НАВЕСІШ (НЕ ПАВЕСІШ). Лю- дзей не прымусіш маўчаць. Кажуць з неадабрэннем пра распаўсюджванне розных чутак, плётак. Сін.: Людзям языка не завяжаш; На чужы рот гу- зіка не нашыеш; На чужыя вусны не накінеш хусты. Размовы, вядома, былі: на чужы рот замок не навесіш. Акімава шкадавалі: звязаўся з по- скуддзю, алкагалічкай, атруціць яна яму жыццё (М.Герчык. Вяртанне да сябе). «Вылітае цыганя», — часта казалі Аксінні суседкі. А тая крыўдзілася за гэтыя словы, сурова падціскала тонкія маршчыністыя 136
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁