Сам дык рукі ўмыў. А тут на табе, божа, што мне нягожа (У.Кузьмян-
коў. Вяснушка).
* Даюць [атаву ў саўгасе], акурат як дажджы пойдуць, ты яшчэ выхапі
яе, выеўшы... Хіба гэта сена, каровы есці не хочуць. Думаў, толькі ў нас
такое разумнае начальства, не — амаль ва ўсім раёне. Бяры, нябожа, што
ім нягожа (В.Шырко. Споведзь правінцыяла).
— Насовіч: На табе, нябожа, што мне нягожа; Ляцкі: На табе, божа,
што нам не гожа; БРС. На табе, божа, што мне нягожа.
НА ТОЕ І ШЧУПАК У МОРЫ (У ВАДЗЕ), КАБ КАРАСЬ НЕ ДРАМАЎ.
Небяспека прымушае быць заўсёды пільным. Шырокага лічылі іграком не
зусім лаяльным, але аб гэтым яму ў вочы не казалі. Сам жа ён у цеснай
кампаніі часамі гаварыў: — На тое ж і шчупак у моры, каб карась не
драмаў (Я.Колас. На ростанях). [Палкоўнік:] Ты ж абула ў лапці Пясе-
цкую. [Гаспадыня:] Не абувала б я, абуў бы нехта другі. На тое шчупак
у моры... (У.Галубок. Ганка). Канечне, ведаюць цябе. Але на тое і шчу-
пак у вадзе, каб карась не драмаў. Асцярожна трэба. У сваім раёне не
паказвайся. Будзеш хадзіць толькі на явачныя кватэры (І.Новікаў. Да
світання блізка).
* А калі на тое, чым я вінаваты! На тое і лавец, каб рыба не драмала.
Хіба б лепей было, каб упусціў такі кавалак! (І.Мележ. Людзі на балоце).
— Прыказкі: На тое шчупак у моры, каб карасі не драмалі.
НА ТОРНАЙ ДАРОЗЕ ТРАВА НЕ РАСЦЕ. Гл. На вытаптанай (выбітай,
торнай) дарозе трава не расце.
НА ТРАКТАР СПАДЗЯВАЙСЯ, А КАНЯ НЕ ПРАДАВАЎ. Пра станоўчыя
адносіны да каня. — Эмтээс жа ў вас пад бокам, і машын яна мае ба-
гата, — асцярожна заўважыў я. — Эмтээс... — насмешліва адгукнуўся
брыгадзір. — Ёсць добрая прыказка: «На трактар спадзявайся, каня не
прадаваў (Т.Хадкевіч. Даль палявая).
— Прыказкі: На трактар спадзявайся, але і каня не забывай; На тра-
ктар надзейся, а каня не кідай.
НА ТЫМ СВЕЦЕ НЕ ДАДУЦЬ. Гаворыцца жартаўліва пры запрашэнні
даесці ці дапіць што-н. Сін.: Пі ды еш, пакуль рот свеж, бо як умрэш, то
і калом не ўпрэш. — Я заўсёды гатовы [выпіць]. На тым свеце не да-
дуць, — дзед зноў пачаў наліваць шклянкі. — Таварышы начальнікі,
на дарожку... (Л.Левановіч. Паводка сярод зімы).
— Лепешаў: На тым свеце не дадуць.
НА ЎСЯКАЕ ЧХАННЕ НЕ НАЗДАРОЎКАЕШСЯ. Гл. На кожны чых (на
ўсякае чханне) не наздароўкаешся.
НАЧНАЯ
ЗЯЗЮЛЯ
(ЗЯЗЮЛЬКА)
ДЗЁННУЮ
ПЕРАКУКУЕ.
Жонка
зможа настаяць на сваім, перамяніць думкі мужа. Жонка на мужа мае
значны ўплыў, асабліва ў інтымных адносінах. Пад гэтым уплывам ён
часта перамяняе свае ранейшыя намеры: начная зязюлька дзённую пе-
ракусе (К.Крапіва. Беларускія прыказкі). — Цьфу! — плюнуў [баць-
ка]. Канечне ж, зазлаваў на сына, які ўкленчыў перад жонкаю. — Каб
на цябе халера: начная зязюля перакукуе-такі дзённую... (Г.Далідовіч.
Пабуджаныя). — Не, Нюшка, твайму ўжо хлопцу на цябе і губу скры-
віць няма за што. Ён табе павінен з аднаго золата труну выштукаваць.
— Ай, хоць бы з сырых якіх дошак зрабіў... Мамка добра, а жонка ле-
пей. Начная зязюля ўсё роўна, уніяціна, перакукуе дзённую (Я.Сіпакоў.
Стафета).
НА
ЧУЖОЙ
СТАРАНЕ
І
ЖУК
МЯСА
І
СТАРАЯ
БАБА
—
МАЛА-
ДЗІЦАХ На чужой старане ўсё, што ні ёсць, мусіць быць.. прыдатным,
прыгодным. А старшыня не ў кішэню за словам, адразу ж адпеў: — На
135
10 👁