НА СВАІМ СМЕТНІКУ І ПЕВЕНЬ (ВЕРАБЕЙ) ГАСПАДАР. У сваім доме ці на прывычным месцы чалавек адчувае сябе гаспадаром, паводзіць сябе незалежна. [Гарнак:] Я напішу яе [думку] у форме афарызма, па- вешу на кручок, а вы потым прачытаеце. Той кручок ёсць родны кут мае мудрасці. А на сваім сметніку і певень гаспадар (Я.Колас. Заба- стоўшчыкі). — Марцін, ты там не агінайся, ідзі сюды бліжэй, — важна падняўся над сталом Чабоцька. — Я добра прымастаколіўся і тут. — А на сваім сметніку і верабей гаспадар, чаго там, хай пасядзіць, — засмя- яліся з жаночай купкі, што стаяла каля высокай пабеленай пліты (В.Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). Пераехалі мы ў Баку, да му- жавых родзічаў. Як сэрца падказвала: не едзь у людзі, і певень на сваім сметніку гаспадар (В.Шырко. Сцяжына да людзей). — Прыказкі: На сваём сметніку і певень гаспадар; На сваём сметніку й певень смелы; На сваім сметніку і гарабей гаспадар. НАСІЛЬНА МІЛЫ (МІЛ, ЛЮБЫ, ЛЮБ) НЕ БУДЗЕШ. Насільна не выклікаеш чыёй-н. сімпатыі да сябе. Сім.: Даганяючы не нацалавацца. [Язэпка:] Я па-харошаму, дурніца... Ну, а калі не любіш... насільна мілы не будзеш (ААсіпенка. Жыта). Дырэктар нічога не сказаў, сеў у ма- шыну і паехаў... Што ж, насільна люб не будзеш (В.Шырко. Споведзь правінцыяла). За жарты прабач, пастараюся надалей вытрымліваць чы- ста дзелавую этыку. Насільна міл не будзеш (АЖук. Такая восень). СІЛАЙ МІЛЫ (МІЛ) НЕ БУДЗЕШ. [Прышчэпа:] Але тое, што ад лю- дзей акапаўся, нікуды, браце, не варта. [Зыль:] Як кажуць, сілай міл не будзеш (К.Губарэвіч. Першы ўрок). А ты, Квачык, не крыўдуй на мяне. Не трэба. Кажуць, сілай не быць мілай (І.Шамякін. Вясновымі днямі). А галоўнае, вядома, у тым, што Тамара не кахае мяне; як кажуць, сілай міл не будзеш... (А.Марціновіч. Цень крумкачовага крыла). — Прыказкі: Насільна міл не будзеш; Сілаю не быць мілаю. НАСІЎ ВОЎК, ПАНЕСЛІ І ВАЎКА (ВОЎКА). Гл. Цягаў (цягнуў) воўк, пацягнулі і воўка. НА СМЕЛАГА САБАКІ БРЭШУЦЬ, А БАЯЗЛІВАГА РВУЦЬ. Смелы, ра- шучы чалавек дабіваецца большага, лепшага, чым баязлівы. — Смелыя людзі беларусы. — На смелага сабакі брэшуць, а баязлівага рвуць (І.Гурскі. Вецер веку). — Прыказкі: На смелага сабака брэша, а баязліўца кусае. НА СОНЦА ЎСЕ РОЎНА ГЛЯДЗІМ, ДЫ НЕ ЎСЕ РОЎНА БАЧЫМ. Не ўсе аднолькава ўспрымаюць, ацэньваюць адны і тыя ж з'явы, падзеі, абставіны і пад. — На сонца ўсе роўна глядзім, ды не ўсе роўна бачым. — разважала жанчына. — А наш камандзір лічыць, што пад страхою чалавек значна лепш сябе адчувае (І.Гурскі. Вецер веку). — Рапановіч. На сонца ўсе роўна глядзім, ды не ўсе роўна бачым. НА ТАБЕ, БОЖА (НЯБОЖА), ШТО НАМ (МНЕ) НЯГОЖА. Гаворыцца, пра таго, хто пад выглядам дабрадзейства вызваляецца ад чаго-н. ці каго- н. непатрэбнага. — Навошта ён [Езуп] тут? — Яго Каспар Крумінь прыслаў... — На табе, божа, што нам нягожа, — яшчэ больш разы- ходзілася Васілене. — Каспар быў рад ад яго адчапіцца, дык табе і падкінуў (П.Броўка. Калі зліваюцца рэкі). І яшчэ здаля [маёр] вызна- чыў: нейкі хліпкі хлопец спешчаны... Ці не падсунулі райкомаўцы па прыказцы: «На табе, божа, што нам нягожа?» (І.Новікаў. Да світання блізка). І так чамусьці атрымалася, што на нізаўскім возе ляжалі сухія, прамыя дошкі, а верхакоўцы панадавалі абы-чаго. На табе, нябожа, што мне нягожа! (К.Каліна. Світанне). — Міхей Арцёмавіч, прымай эста- фету. — Ды ўжо ж, эстафета, — незадаволены быў дзядзька Міхей. — 134
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы
8 👁