бязлітасна асмейваецца: на назе бот скрыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць
(К.Крапіва. Беларускія прыказкі).
— Насовіч: На назе чаравік (бот) скрыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць;
Ляцкі: У другога бот скрыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць; Прыказкі: У ча-
батку рыпіць, а чорт у гаршку кіпіць.
НА НАШ ВЕК ДУРНЯЎ ХОПІЦЬ. Кажуць з упэўненасцю, што падобнае
да таго, аб чым гаварылася, не знікне, не перавядзецца, будзе паўтарацца.
—
Але дзе ж мы цяпер другога такога мядзведзя знойдзем? — ужо з
жартам прамовіў Віктар. — На наш век дурняў хопіць, — засмяяўся
Мірон. Пратрымаемся як-небудзь тыдзень, а там прыйдуць нашы «збаў-
цы» (Я.Маўр. Палескія рабінзоны).
— Раманаў: На наш век дуракоў хваціць.
НАНЯЎСЯ, ЯК ПРАДАЎСЯ. Наняўшыся рабіць што-н., чалавек мусіць
строга выконваць волю гаспадара. Апавяданае здарэнне на іх наводзіць
засмучэнне. — Ну, што ж? Цярпі, маўчы зацята, бо так выходзіць, не-
бажаты: — Наняўся, кажуць, як прадаўся! — Міхал зласмешна адазва-
ўся (Я.Колас. Новая зямля). З рук агента Дзяніс трапіў на тэкстыльную
фабрыку, ды ў такое цяжкае для працы аддзяленне, што каб не ведаў
англійскую мову і ўсе павароты ў гэтай страшна незнаёмай краіне, то
ніколі не згадзіўся б там застацца. Але што зробіш, калі рабочы чалавек
тут адразу робіцца 'нявольнікам? Недарма кажуць — наняўся, як пра-
даўся (П.Пестрак. Апошні крыж).
— Насовіч: Наняўся, як прадаўся; Федароўскі: Калі наняўся, то як за-
прадаўся.
НАПАЛОХАНАЯ ВАРОНА І ВЕРАБ'Я БАІЦЦА. Гл. Пужаная варона і
куста баіцца.
НА
ПАХІЛАЕ
ДРЭВА
КОЗЫ
СКАЧУЦЬ.
Гл.
На
пахілую
вярбу
(на
пахілае дрэва) козы скачуць.
НА
ПАХІЛУЮ
ВЯРБУ
(НА
ПАХІЛАЕ
ДРЭВА)
КОЗЫ
СКАЧУЦЬ.
Па-
корлівага, падатлівага чалавека ўсе крыўдзяць. Заходзіла Жухалава. І ла-
яла, не выбіраючы слоў: «Гавораць? Хай гавораць... Руку на цябе па-
дняла [Маня]? А ты здачы дай! На пахілую вярбу козы скачуць...»
(П.Місько. Градабой).
— Прыказкі: На пахілае дзерава і козы скачуць.
НАПРАСТКІ
АДНА
ВАРОНА
ЛЯТАЕ,
ЗАТОЕ
(ДЫ)
НІКОЛІ
ДОМА НЕ БЫВАЕ. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго ці таму, хто
хоча ісці куды-н. напрасткі. — Да Гардзееў» далёка? — Вёрст трыц-
цаць, лічы. — А калі напрасткі? — Напрасткі? Д[ы]к напрасткі адна ва-
рона лятала, затое дома не бывала! (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі). Ма-
лады лес цягнуўся бясконца. Богшу разбірала злосць: якога чорта ён па-
лез у гэтую гушчэчу? Мог проста абысці яе. Во ўжо нехта сказаў праўду:
напрасткі варона лятае, ды ніколі дома не бывае (ААсіпенка. Святыя
грэшнікі).
Прыказкі: Напрамую толькі варона лятае; Сарока напрамкі (на-
прасткі) лятае, ды дома ніколі не бывае.
НАПРОЦІ ВЕТРУ НЕ ПАДЗЬМЕШ. Немагчыма, бескарысна супрацьста-
яць сіле, уладзе. Сім.: Галавою сцяны не праб'еш; Пугай абуха не пераб'еш;
Супраць ражна не папрэш. — Адно дрэва расце, а другое ў цяньку чэзне,
покуль не высахне. — Але ж і з цяньку дрэвы выбіваюцца. Лес жа не
гіне. — Хі-хі... Падлавіў ты мяне. Толькі скажу табе: напроці ветру не
падзьмеш. Але ж некаму трэба. Я не дасціг свайго, то, можа, ты да чаго
добрага дойдзеш! (В Адамчык. Чужая бацькаўшчына).
— Насовіч: Трудна дыхаць проціў ветру; Проціў ветру не спышашся;
Прыказкі: Трудна проці ветру дыхаць.
133
Дадатковыя словы
верабя, перабеш, прабеш
13 👁