НАЗЫВАЙ ХОЦЬ ГАРШКОМ, ТОЛЬКІ Ў ПЕЧ НЕ СТАЎЛЯЙ. Гл.
Хоць гаршком заві (называй), адно ў печ не стаўляй.
НА КАГО БОГ, НА ТАГО І ЛЮДЗІ. Гаворыцца, калі крыўдзяць чалавека,
якому і без таго не пашанцавала. А ён [тата] шалёны... а ўсё пузганцы,
галапупцы вясковыя, бегаюць за ім і крычаць: «Шалёны, шалёны!» А ён
ходзіць і маўчыць... Не адвернецца, не плача, нават не ўцякае; ходзіць і
маўчыць... На каго бог, на таго і людзі (З.Бядуля. Тата). І як табе не со-
рам. Якаў? На каго бог, на таго й людзі. Не варта гэтак (М.Гарэцкі. Ан-
тон). — Яно ж гэдак: на каго бог, на таго і людзі, — пад старою
Мондрыхаю на палку зашамацела перацёртая салома. — Бацьку нядаў-
на пахавалі, і на табе... [пакралі бялізну] (В Адамчык. Чужая бацькаўш-
чына). [Ціхонь:] Бачылі вы? На каго бог, на таго і людзі. Цьфу, што за
народ! (І.Козел. Над хвалямі Серабранкі).
— Прыказкі: На каго бог, на таго і людзі.
НА
КОЖНЫ
ЧЫХ
(НА
ЎСЯКАЕ
ЧХАННЕ)
НЕ
НАЗДАРОЎКАЕШСЯ
(НЕ НАВІТАЕШСЯ). На ўсё, што гаворыцца, не адклікнешся; усім не да-
годзіш. Кажуць, калі не лічаць патрэбным звяртаць увагу на чые-н. выка-
званні. — Ды ўжо б, небажаты, не варта было б залазіць у гэтую кашу...
— А чаму? — Або ты, Семка, не разумееш. Лішняя прычэпка ў Бера-
гавых руках. — Пляваць. На ўсякае чханне не павітаешся (Ц.Гартны.
Сокі цаліны).
*
Таварыш начальнік, у вас і так хапае клопатаў, на кожны чых
«Будзь здароў» не пакажашся (П.Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...).
— Ляцкі: На кожнае чмых не наздароваешся; Федароўскі: На ўсякае
чханне не наздароўкаешся.
НА ЛАЎЦА І ЗВЕР БЯЖЫЦЬ. Зацікаўленаму ў чым-н. чалавеку сустрэўся
якраз той, каго ён хацеў бачыць. А мы якраз шукалі магчымасці сустрэц-
ца і пагутарыць з вамі. Вось і пашанцавала... Бачыце, якраз па прыка-
зцы: «На лаўца і звер бяжыць...» (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў
Мінску). Кныш, калі ўбачыў арыштаваную Зіну, аж падскочыў ад ра-
дасці: — Вось яна! Што я вам казаў? На лаўца і звер бяжыць (Р'Няхай.
Шляк на Эльбу). — Я тут на кані. Сена прывозіў здаваць. Хадзем. Да
Зацішша даедзеш. «На лаўца і звер бяжыць», — падумаў Сяргей
(І.Чыгрынаў. Па дарозе дамоў). — Глядзі ты! На лаўца і звер бяжыць!
— здзіўлена выгукнуў Яцковіч. — Здароў быў, Антончык!.. (У.Ягоўдзік.
Пугачова песня).
— Насовіч: На лаўца і звер бяжыць; Прыказкі: На паляўнічага і звер
бяжыць.
НА ЛЕЧАНЫМ КАНІ ДАЛЁКА НЕ ЗАЕДЗЕШ. Вялікай карысці ад чаго-н.
няспраўнага, сапсаванага ці рамантаванага не дачакаешся, не даб'ешся.
Кіраўніцтва сельскай гаспадаркі., па-ранейшаму зводзіцца да пытання
дзірак і прарэх. Толькі на лечаным кані, як некалі казалі, далёка не за-
едзеш (Нар. газ. 1992, 22 кастр.).
* — Ну, і так жа, Васіль Міхайлавіч, нельга, — ужо рэзка запярэчыў
Варанецкі. — На спутаным кані далёка не паедзеш (І.Дуброўскі. Зялёныя
вузлы).
—
Насовіч: На лечаным каню не многа ўедзеш; Прыказкі: На леча-
ным кані доўга не наездзіш; На кульгавым кані далёка не заедзеш.
НА
НАЗЕ
БОТ
СКРЫПІЦЬ,
А
Ў
ГАРШКУ
ТРАСЦА
КІПІЦЬ.
Кажуць
насмешліва пра небагатага чалавека, які любіць модна прыбірацца.
[Бірка:] А мог бы ты, Саўка, заўваж, суседзе, капялюш з пяром, як пан,
насіць і боты са скрыпам... [Саўка:] На назе бот скрыпіць, а ў гаршку
трасца кіпіць (Я.Колас. У пушчах Палесся). Франтаўство наогул не па-
важаецца, а калі няма чаго есці, дык тады яно і зусім недарэчы, а таму
132
Дадатковыя словы
дабешся, рняхай
9 👁