гаіцца. На жывой касці мяса нарасце. А раначка ў цябе невялікая (І.Шамякін. Дзеці аднаго дома). Ляманту нарабіла мая Волька, як па нябожчыку, вяжа мне палец, адарвала палоску ад ручніка. А рукі трасу- цца ў яе! «Сціхні! — кажу. — На жывой касці мяса нарасце...» А яна яшчэ горай заходзіцца... (П.Місько. Поезд ішоў на захад). — Ніначка, нешта вы пахудзелі, кепска выглядаеце... — Нічога, Павел Рыгора- віч, — быццам бесклапотна адказала Ніна. — На жывой касці мяса на- расце (Л.Арабей. Халодны май). — Што худы — не бяда, — жартаваў Валодзя, — на жывой касці мяса нарасце (І.Капыловіч. Бяроза на мяжы). НА ЖЫВЫХ КАСЦЯХ МЯСА НАРАСЦЕ. [Каваль:] Хоць, вя- дома, дасталося столькі ды яшчэ паўстолькі, і не ведаю, калі еў. Але, як кажуць, на жывых касцях мяса нарасце. Важна, што сустрэліся і жывыя асталіся (У. Карпаў. Ня мігі крывавыя берагі). — Старая з Марылькаю тут гасцінцаў табе напакавалі, дык бяры, паскаромся трошкі, а то ўча- рнеў на нішчымніцы, аж скура да касцей папрысыхала. — На жывых касцях мяса нарасце (С.Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). НА ЖЫ- ВОЙ КАСЦІ МЯСА МУСІЦЬ НАРАСЦІ. — Не бядуй, — супакойваў Сушко, — скажу дактарам — скора залечаць, і следу не застанецца. На жывой касці мяса мусіць нарасці (І.Новікаў. Да світання блізка). — Насовіч: На жывой касці мусіць мяса абрасці; Прыказкі: На жывой касці мяса нарасце. НА ЖЫВЫХ КАСЦЯХ МЯСА НАРАСЦЕ. Гл. На жывой касці мяса на- расце. НАЗАД ТОЛЬКІ РАКІ ПОЎЗАЮЦЬ. Гл. Задам (назад) толькі ракі поўза- юць. НАЗВАЎСЯ ГРУЗДОМ — ЛЕЗЬ У КОШ (КОШЫК). Калі ўзяўся за якую-н. справу, то выконвай яе да канца. Сін.: Калі улез у дугу, дык не кажы што не магу; Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж. — Вельмі падобны [на цырульніка], — аж здзівіўся Лёня. — Я, па праўдзе кажучы, нават і падумаў аб гэтым. Дарэчы, і пахнеш ты, як цырульнік. — Назваўся груздом — лезь у кош... Як у цябе з дакументамі? (І.Нові- каў. Руіны страляюць ва ўпор). — Прыказкі: Назваўся груздом — хутчэй у кошык; Калі назваўся грыбам, то лезь у каробку. НА ЗЛОДЗЕІ ШАПКА ГАРЫЦЬ. Той, хто правінаваціўся ў чым-н., сам міжвольна выдае сябе сваімі паводзінамі. Сім.: Хто парася ўкраў, у таго ў вушах пішчыць. [Кароль:] Цяпер палічымся з другімі. [Камісар:] Пан! А я ці атрымаю тваё прабачэнне? [Навум, убок:] Ага! На злодзеі шапка га- рыць (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). У народзе гавораць, што на зло- дзеі шапка гарыць. У Горбікава гарэла ўсё. Яму здавалася, што свапінцы здагадваюцца аб яго дэзерцірстве і ненавідзяць яго, тыкаюць пальцам і кажуць: вунь здраднік пайшоў (П.Дудо. Першы салют). [Моцкін:] Цесця выручаеце, таварыш пракурор? [Курбатаў:] Праўду ка- жуць, што на злодзеі шапка гарыць. Не выкручвайцеся, грамадзянін Моцкін. Не выйдзе. На спіртзаводзе я забраў гарантыйныя распіскі гэ- тых ашуканцаў (А.Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). Былі хвіліны, калі Пракопу здавалася, што ў вёсцы пра яго змову з Перапечкам ужо веда- юць, але пакуль што маўчаць. Недарэмна ж кажуць: на злодзеі шапка гарыць (І.Сіняўскі. Пракоп). * — Ніхто пра нас не ўспамінаў? — Іван меў на ўвазе пахаванне. У злодзея шапка гарэла (М.Лобан. На парозе будучыні). — Насовіч: На злодзею шапка гарыць; Прыказкі: На злодзеі шапка га- рыць. 131
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁