НА ВЫБІТАЙ ДАРОЗЕ ТРАВА НЕ РАСЦЕ. Гл. На вытаптанай (выбітай, торнай) дарозе трава не расце. НА ВЫТАПТАНАЙ (ВЫБІТАЙ, ТОРНАЙ) ДАРОЗЕ ТРАВА НЕ РАСЦЕ. У гуляшчай, распуснай жанчыны дзяцей не бывае. Бацька, казалі людзі, пракляў дачку-ўцякачку, бачыць яе не хоча і крычаў, напіўшыся ў Бе- лазора, што Дзіна адна такая гуляшчая з усіх Радзімавічаў і што на вы- таптанай дарозе трава не расце (Л.Дайнека. Запомнім сябе маладымі). Кажу сёння нашаму прыдурку ездавому: бяры мяне, Дзёмка, замуж, до- брай жонкай буду, а ён рагоча: на ліха ты мне? Ад цябе дзяцей не да- чакаешся, бо на выбітай дарозе трава не расце. Уяўляеш, па самым ба- лючым месцы секануў (А. Асіпенка. Цыркачка і маёр). — Насовіч: На торнай дарозе трава не распець; Прыказкі: На торнай дарозе трава не расце. НА ВЯКУ (ЖЫВУЧЫ) УСЯГО НАЖЫВЕШ — І КУЗЬМУ ТАТАМ НА- ЗАВЕШ. У жыцці здараецца так, што абставіны прымушаюць выказваць пашану каму-н. [Пацяруха:] Ды ён не зайздросціць, ён... ад хвалявання так сказаў. Нервуецца вельмі — лекцыя пад пагрозай зрыву. [Ганна Піліпаўна:] Ад хвалявання ўсё можа быць. Нездарма ж людзі кажуць, жывучы, усяго нажывеш — і Кузьму татам назавеш (Н.Гілевіч. Не кажы «гоп»...). * Баўдзей хітра зірнуў на Лабановіча. А Лабановіч падумаў: «На свеце пажывеш і Баўдзея другам назавеш» (Я.Колас. На ростанях). Усяго было... Кажуць, у жыцці ўсяк нажывешся — і Кузьму родным бацькам назавеш... (В.Каваль. Шчасце Сілівея Зязюлі). [Дар'я:] Бач, якая мяккая стала, хоць к хвораму месцу кладзі. А то нос вышэй коміна насіла! Ага! Як у бяду ўпадзеш, Кузьму бацькам назавеш (М.Чарот. Мікітаў лапаць). — Насовіч: На вяку ўсяго нажывеш, і Кузьму татаю назавеш; Пры- казкі: Усяго нажывеш, як пажывеш, — і Кузьму бацькам назавеш. НА ГОЛАГА І САБАКІ БРЭШУЦЬ. Беднага чалавека ўсе крыўдзяць. Цяпер у Катоў асталася шастуха — шостая частка валокі, па цяпе- рашніх мерах — тры гектары з нечым, ды і тая не зямля, адна камя- ніца. А на голага сабакі брэшуць (В.Адамчык. Чужая бацькаўшчына). — Прыказкі: На голага і сабакі брэшуць. НА ГРАМНІЦЫ НАП'ЕЦЦА ПЕВЕНЬ ВАДЗІЦЫ. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды; грамніцы — свята ў хрысціян, якое ў праваслаўных прыпадае на 15 лютага па новым стылі, а ў ка- толікаў — на 2 лютага. «Вясною ўжо запахла... На грамніцы нап'ецца певень вадзіцы». — «Ага, Стрэчанне сёння», — успомніў і Рыгор (П.Місько. Градабой). — Прыказкі: На грамніцы нап'ецца лятух вадзіцы; На грамніцы мо- жна пеўню напіцца. НАЕЛАСЯ ПАПАДДЗЯ КРУП, ДЫК ЖАРСТВЫ ЗАХАЦЕЛА. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто стаў пераборлівы ад сытасці ці гультай- ства. [Жыгліцкая:] А мы без запасу не жывём. Ёсць і хлеба і грошы на чорны дзень. [Ядзя:] Мне не патрэбны вашы запасы... [Жыгліцкая:] Вя- дома, наелася пападдзя круп, дык жарствы захацела (І.Козел. Над хва- лямі Серабранкі). — Янкоўскі: Наеўся поп круп, дык жарствы захацеў. НА ЖЫВОЙ КАСЦІ МЯСА МУСІЦЬ НАРАСЦІ. Гл. На жывой касці мяса нарасце. НА ЖЫВОЙ КАСЦІ МЯСА НАРАСЦЕ. Гаворыцца з упэўненасцю, што хто-н. абавязкова паправіцца пасля хваробы, ранення і пад. [Галя:] Па- цярпі, Касцючок. Патрывай, мой галубочак. Пакуль жаніццa — усё за- 130
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даря, напецца
9 👁