заны). — Людзі крыўдзяць адзін аднаго, гнятуць, от як твой гаспадар, а
мой сусед Яўхім Халуста... — І бог яго не карае, Сымон! Не! Ён нават
памагае. — А ты чуў прыказку: на бога спадзявайся, а сам не агінайся?
(А.Чарнышэвіч. Засценак Малінаўка). [Італьянец] не дужа спадзяваўся
на пратэкцыю папы рымскага, створаную яму перад богам. Дзейніча-
ючы па прынцыпу: «На бога спадзявайся, а сам не зявай», Умберта Но-
біле не патраціў на даследаванне полюса і трыццаці гадзін... (У.Корбан.
Цеплаход ідзе на Поўнач).
*
[Лявон:] Стануць людзі жыць багата, будзе свята, прыйдзе свята!
[Дзед Струкач:] Дай жа божа! [Адась:] На бога няма чаго спадзявацца,
трэба самім дабівацца (І.Козел. Папараць-кветка). — Мо ты ўжо табліцу
праверыў? Мо выйгралі? — Смалы мы выйграем! — весела сказаў Мечы-
слаў Станіслававіч. — Як той казаў, на бога і на табліцу спадзявайся, а
сам маху не давай! (Я.Васілёнак. Сучасная тэма).
— Насовіч: На бога спадзявайся, а сам, нябога, спарамляйся; Ляцкі:
На бога надзейся, а сам не платай; Федароўскі: На бога спадзявайся, але
і сам старайся.
НА БЯДУ МАЛА ТРЭБА. Бяда можа здарыцца нечакана, раптоўна. —
Перажылі ў Літарках месяц, нічога не здарылася, перажывём і адну га-
дзіну, пакуль сцямнее... Хто ў лес на вечар пойдзе да нас? Яшчэ немцы
не падурэлі. Ля разбітых вагонаў топчуцца... — На бяду мала трэба...
(А.Карпюк. Пушчанская адысея).
— Федароўскі: На бяду мала (нямнога) трэба.
НА БЯЗЛЮДДЗІ І ПОП ЧАЛАВЕК. Калі няма каго-н. лепшага, то і той,
хто ёсць, лічыцца добрым. Сін.: На бязрыб'і і рак рыба. [Кардынал:] Як
гэта вашы беларусы кажуць: «На бязлюддзі і поп чалавек». А я — ка-
таліцкі поп! Хоць я чорны, затое праворны (З.Бядуля. Сярэбраная таба-
керка).
—
Прыказкі: На бязлюддзі і поп чалавек; У недастатку людзей то і
поп чалавек; У аднаселлі і поп чалавек.
НА БЯЗРЫБ'І І РАК РЫБА. Калі няма нічога лепшага, то прыходзіцца
абмяжоўвацца і тым, што ёсць. Сін.: На бязлюддзі і поп чалавек. Справы
не чакалі, і ён [пан Вячорык] прыняўся за тлумачэнне агенту новага за-
дання. З гэтай прычыны ён і выклікаў яго. Нічога не парадзіш, на
бязрыб'і і рак рыба, а на бязлюддзі і Сашка — чалавек (М.Машара.
«Крэсы» змагаюцца). Што Стася? На бязрыб'і, як кажа мая гаспадыня,
і рак — рыба. Не той гэта чалавек. Не па мне. У Стасі свае дарогі, у
мяне — свае (А.Кандрусевіч. Кругі на Белай паляне). [Данута:] Юстын
Фаміч, вядома, не арол, але не горш за другіх. Зразумела? [Гануся:]
Зразумела... На бязрыб'і і рак рыба (Э.Валасевіч. Бывайце здаровы).
Хоць і на сто метраў пад зямлёй бачыць наш першы сакратар, але на
гэты раз ён даў маху, не тую падабраў кандыдатуру. Яго можна зразу-
мець: на бязрыб'і і рак рыба (В.Шырко. Дыханне жыта).
* І ад нашых мужыкоў адмаўляцца нельга... Ва ўсякім разе на нашым
бязрыб'і пакуль і рак сыдзе за шчупака (І.Чыгрынаў. Свае і чужынцы).
— Насовіч: На бязрыб'і і рак рыба; Прыказкі: На бязрыб'і і рак рыба.
НА
ВОЎКА
ПАМОЎКА,
А
МЯДЗВЕДЗЬ
ЦІШКОМ.
Падазраваюць
аднаго, а вінаваты не ён, а іншы. Людзі кажуць, такога яшчэ ніколі не
было, каб адным стрэлам два будынкі запаліла... Цётка Мальвіна адно
цвердзіць: «На воўка памоўка, а мядзведзь цішком» (А.Пальчэўскі. За-
познены пасаг).
— Насовіч: На воўка памоўка, а мядзведзь з падналуску; Янкоўскі: На
воўка памоўка, а мядзведзь цішком.
129
Дадатковыя словы
бязрыбі
11 👁