можны пане, можа, якім слаўцом і загнявіў цябе; але ж мей увагу на
тое, што мужык — дурань, як умее, так і пее (В.Дунін-Марцінкевіч.
Сялянка).
— Насовіч: Мужык дурань, як умее, так і пее; Рапановіч: Мужык як
умее, так і пяе.
МУЖЫК
З
ЖОНКАЙ
СВАРЫЦЦА,
КАЛІ
ТРАСЦА
Ў
ГАРШКУ
ВА-
РЫЦЦА. Муж з жонкай сварыцца, калі няма з чаго варыць страву. А
яно ж і праўда: мужык з жонкай сварыцца, калі трасца ў гаршку вары-
цца... Як жа ўладзіць хадзяіну свайму смачна зварыць, калі няма з чаго?
От і стараешся, выдумляеш (А.Масарэнка. Свякруха і нявестка).
— Прыказкі: Мужык з жонкай сварыцца — у гаршку трасца варыцца;
Тады муж з жонкай сварыцца, калі ў гаршку трасца варыцца; Калі ў печы
трасца варыцца, тады муж з жонкай сварыцца.
МУЖЫКУ
РОЗУМ
ПРЫХОДЗІЦЬ
ПА
ШКОДЗЕ.
Кажуць,
калі
хто-н.
са спазненнем рэагуе на што-н., калі патрэбная думка прыходзіць пасля
дапушчанага промаху, недагляду. Сін.: Кожны па часе мае розум. Тут
трэба вузел, во так, бо зноў паскачуць [качаны капусты). Як той ка-
заў — мужыку розум прыходзіць па шкодзе (А.Кажадуб. Дарога на
Замчышча).
—
Ляцкі: Мужыку розум прыходзе па шкодзе; Янкоўскі: Яму розум
прыходзе па шкодзе.
н
НА
АДНЫМ
МЕСЦЫ
І
КАМЕНЬ
МОХАМ
АБРАСТАЕ.
Жывучы
на
адным месцы, чалавек разжываецца, становіцца багацейшым. Хоць і Jla-
сток не бог ведае што, але ж мы тут крыху абжыліся... На адным месцы
і камень мохам абрастае (С.Александровіч. На шырокі прастор). — А
вы няблага ўладкаваліся, — заўважыў Сяргей. — На адным месцы і ка-
мень абрастае, —згадзіўся Саўка (І.Гурскі. Вецер веку). — Дык ты, на-
пэўна, ужо даўно тут жывеш? — Не так і даўно, а мохам крыху аброс.
Амаль два гады, як у гэты горад завітаў. А на адным месцы, як кажуць,
і камень абрастае (І.Аношкін. Сустрэча). — Паслухайце мяне, дурную
бабу, — гаварыла Рая. — На чорта нам тое Зазер'е, калі на добры толк.
На адным месцы і камень абрастае мохам. Думаеш, там адзін мёд... Тут
і дзеткі да школкі прывыклі, і мама ля нас... (В.Шырко. Дыханне
жыта).
* Нарэшце [Ігнат Сцяпанавіч] глыбока зацягваецца, пускае дым, га-
ворыць ціха, як сам сабе: — Камень на адным месцы і той абрастае, а
пачні качаць яго туды-сюды — у порах рассыплецца (А.Кудравец. Сачы-
ненне на вольную тэму).
— Насовіч: На адным месце і камень абрастаеш»; Федароўскі: На
адном месцу і камень мохам абрастае; Янкоўскі. На адным месцы і камень
абрастае.
НА БОГА СПАДЗЯВАЙСЯ, А (ДЫ) САМ НЕ ДАВАЙСЯ (НЕ АПНАЙ-
СЯ, НЕ ЗЯВАЙ). Ужываецца як рэакцыя на слова б о г у папярэднім вы-
казванні і як парада разлічваць не на каго-н., а на свае ўласныя дзеянні.
[Дзед Бадыль:] Няхай табе, панечка, бог заплаціць за тваю дабрату...
[Батура:] На бога спадзявайся, ды сам не давайся (К.Крапіва. Парты-
128
Дадатковыя словы
зазере
11 👁