гэтак, як калісьці, не брэша — нейкую хрыпку дастаў. Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бою (З.Бядуля. Летапісцы). * Э-хэ-хэ, былі рокі, калі паны браліся ў бокі. А які з мяне музыка быў у тых гадах, дык толькі дзяржыся! (З.Бядуля. Дудар). — Прыказкі: Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі. МЛЫН МЕЛЕ — МУКА БУДЗЕ, ЯЗЫК МЕЛЕ — БЯДА БУДЗЕ. Бал- батлівасць, пляткарства прыводзяць да непрыемнасці, бяды. [Куторга:] Бойцеся бога, не губіце беднага чалавека. Мала што язык малоў, — до- бра кажа прыказка: млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе. Выбачайце майму дуру (В.Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). — Федароўскі: Млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе; Прыказкі: Млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе. МОЖА НАДВОЕ ВАРОЖА. Уcяляк, па-рознаму можа быць. Ужываецца як рэакцыя на слова м о ж а ў папярэднім выказванні. Выбачайце, калі ла- ска, за шчырае пісьмо..Можа, яно вам і дапаможа. Хоць кажуць: можа надвое варожа (А.Макаёнак. Старшыні калгаса «Спартак»). — Управі- цеся сёння? — Справа такая, што і сам не ведаю... — Няўжо сакрэт? — Можа, і так... — Можа надвое варожа (П.Кавалёў. Суседзі). — Вазь- міце, га, — яшчэ раз папрасіла Рая. — А ты хіба не бачыш, як мы едзем, — злосна сказаў адзін з тых, што мянялі кола. — Дык, можа, паправіце, — жаласна сказала Рая. — Можа надвое варожа, — буркнуў мужчына (Л.Арабей. Іскры ў папялішчы). — Можа, пачакаем з гэтай фермай? — нясмела перашэптваліся старэйшыя калгаснікі. — Не га- рыць жа... — Можа надвое варожа, — пярэчылі маладзейшыя (В.Пра- скураў. Высокі поўдзень). — Ляцкі: Можа надвое варожа, а без малітвы і бог не паможа; Пры- казкі: Можа надвое варожа. МУЖ І ЖАНА — АДНА САТАНА. Муж і жонка аднолькавыя ў сваіх жа- даннях, імкненнях і пад. Хоць жылі яны, як кот з сабакам, але — не да- рэмна кажуць у народзе, што муж і жака — адна сатана, — не маглі не ўплываць адно на аднаго (І.Шамякін. Атланты і карыятыды). [Домна:] Мы з Анісімам ніколі яшчэ не пасварыліся. [Сасноўскі:] Недарма ка- жуць, што муж і Жана — адна сатана, разбярэш іх, калі яны сварацца, а калі мілуюцца (І.Гурскі. Патрыёты). — Арыштавалі ж яе!.. — Я-як... арыштавалі? — Муж у яе хаваўся, акавец... Myci быць, дзяліцца за ім чысляцпа. Ну — і яе заадно: муж і Жана — адна сатана... (П.Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). У каго ў маладосці калатнечы не бывае? А пасля мірацца і — глядзіш — жыццё пражываюць разам. Нездарма ж людзі гавораць: «Муж і Жана — адна сатана» (В.Гігевіч. Калі пойдзе снег). — Насовіч: Муж да Жана — адна сатана; Прыказкі: Муж і Жана — адна сатана. МУЖЫК ГЛЯДЗІЦЬ, ЯК ВАРОНА, А ХІЦЕР, ЯК МОРГ. Устар. Га- ворыцца як ацэнка хітрасці і праніклвасці мужыка. [Навум:] Але, бачыц- ца, хтось ідзе? Здаецца, чы не яго толькі казала мне пільнаваць яго за- кладуха? Пайду да скажу ёй, што ўжо ідзе. Але не, яна казала аб адным, а іх тут двох. О! І я не дурань. Схаваюся да падслухаю, чы не выгава- руцца аб чым. О гэтак! О! І я ў цемя не біт. Добра кажа прымаўка: му- жык, як варона, а хіцер, як чорт (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Насовіч: Мужык глядзіць, як варона, а хіцёр, як чорт; Ляцкі: Му- жык глядзіць, як варона, а хіцер, як чорт. МУЖЫК — ДУРАНЬ, ЯК УМЕЕ, ТАК І ПЕЕ. Кажуць у апраўданне, што хто-н. гаварыў шчыра, проста, так, як умее. [Навум:] Даруй, вяль- 127
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
21 👁