на Беларусі ёсць такая прымаўка: «Меней гавары — болей пачуеш»
(В.Праскураў. Далёка ад дому).
— Прыказкі: Менш гавары — больш пачуеш.
МЕНШ ГАВАРЫ
—
БОЛЬШ ПАЧУЕШ. Гл.
Меней (менш) гавары —
болей (больш) пачуеш.
МІЛАСЦІ
ПРАШУ
К
НАШАМУ
ШАЛАШУ.
Жартаўлівае
запрашэнне
далучыцца да кампаніі, сесці за стол. [Скробат:] Ці ёсць хто ў хаце? [Цё-
тка:] Ёсць, ёсць. Міласці прашу к нашаму шалашу (К.Крапіва. Людзі і
д'яблы).
МІЛ
(МІЛЫ,
ДОРАГ)
ТОЙ
КУТОК,
ДЗЕ
АБРЭЗАЛІ
(РЭЗАЛІ)
ПУ-
ПОК. Пра замілаванне да роднага краю, да мясцін, дзе нарадзіўся хто-н.
Сім.: Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка; Дзе воўк радзіўся, там
і куст яму міл; Родная зямелька як зморанаму пасцелька. А ты... а цябе
дадому пацягнула? Ясна... Правільна кажуць: міл той куток, дзе абрэзалі
пупок (Л.Калодзежны. Трэція пеўні). — А што ён у сваім Бабчыным
Сконе, гэты вясковы чалавек, бачыць? За што ён чапляецца? — запы-
таў Сцепановіч. — Без святла! Без магазіна! Без клуба! Без школы!.. Але
не перабіраецца ў Налібакі. І чаму? Бо ў яго такі характар, такая псіха-
логія: мілы той куток, дзе рэзалі пупок!.. (Г.Далідовіч. На новы парог).
Дораг той куток, дзе рэзалі пупок... А чалавек без радзімы, што салавей
без песні (І.Гурскі. Вецер веку). НЯМА ЛЕПШ ЗА ТОЙ КУТОК, ДЗЕ
ВЯЗАЛІ ПУПОК. — А можа, — раптам заскакалі хітрынкі, — можа,
ты ўжо з гэтага выраю дадому захацеў? Няма лепш за той куток, дзе вя-
залі пупок (А.Варановіч. Скрыжаванні).
— Насовіч: Мілы той куток, дзе рэзалі пупок; Прыказкі: Дораг той ку-
ток, дзе рэзалі пупок; Мілы той куток, дзе вязалі пупок.
МІЛЫ ТОЙ КУТОК, ДЗЕ АБРЭЗАЛІ ПУПОК. Гл. Міл (мілы, дораг) той
куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок.
МІЛЫЯ СВАРАЦЦА — ТОЛЬКІ ЦЕШАЦЦА. Гаворыцца як сцвярджэн-
не, што не варта надаваць значэнне сварцы паміж блізкімі, бо яны хутка
памірацца. — Нічога, памірыцеся. Мілыя сварацца — толькі цешацца.
Твой, — Уліта ўсім казала «ты», — хоць ціхі, а мой нябожчык, бывала,
з кулакамі лез. А нічога — жылі (І.Шамякін. Ах, Міхаліна, Міхаліна).
[Агей Мінавіч:] Што гэта ты, мой зайчык, сёння замаркочаная? Рада-
вацца трэба, а не журыцца. Ці Юстын Фаміч пакрыўдзіў? Ну, гэта не
бяда. Мілыя сварацца, толькі цешацца (Э.Валасевіч. Бывайце здаровы).
— Ці не сватацца ты, Лёнік, прыйшоў? Чаму ж адзін? — Спачатку за-
вітаў да Ады на міравую. Пасварыліся мы з ёю трошкі. — Ну, нічога,
мілыя сварацца
—
толькі
цешацца, кажуць людзі... (А.Пальчэўскі.
Жнівеньская раніца).
МІНУЛАСЯ КАТУ МАСЛЕНІЦА. Кончылася для каго-н. лёгкае, прыволь-
нае жыццё. Гэта Галавін? Толькі што прачытаў Ваш фельетон «Міну-
лася кату масленіца» (І.Гурскі. Вецер веку). — Сцяпан Ягоравіч — ча-
лавек настойлівы. Задумаў — скруціў нас у бараноў рог, не чакаючы
канца навучальнага года. — Так, паскачаце вы цяпер. Мінулася кату
масленіца (Я.Ермаловіч. Малады старшыня).
* Прывыклі вось да млека ды яйка! Кончылася ваша масленіца!
(М.Лынькоў. Векапомныя дні).
— Федароўскі: Мінулася кату масленіца; Прыказкі: Мінулася кату ма-
сленіца.
МІНУЛІСЯ ТЫЯ РОКІ, КАЛІ ПАНЫ БРАЛІСЯ Ў БОКІ. Кончыліся для
каго-н. маладыя гады з іх уздымам, росквітам жыцця. А наш Жучка ўжо
126
Дадатковыя словы
дяблы
11 👁