двае, што ён там парабляе, куды ідзе, з кім гаворыць, а ці ўспамінае ён пра маці?.. (А.Кажадуб. Стрэчанне). — Насовіч: Маткі дзяруць пазухі, дзецям хаваючы, а дзеткі дзяруць кішэні, ад матак хапаючы; Ляцкі: Матка падзерла пазуху, носячы дзеткам, а дзеткі — ад маткі; Федароўскі: Маці падзярэ пазуху, дзецям хаваючы, а дзеці — хаваючы ад мацеры. МАЎР ЗРАБІЎ СВАЮ СПРАВУ, МАЎР МОЖА ІСЦІ (АДЫСЦІ). Ка- жуць пра чалавека, у паслугах якога больш не адчуваюць патрэбы. [Ра- гнеда:] Не хвалюйцеся. Вам шкодна. [Захарка:] Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа адысці. Не-е, я не адыду! (Л.Прокша. На задворках). — Паўкалька з нямецкай мовы, дзе стала ўжывацца як выраз з п'есы Ф.Шылера «Загавар Фіеска ў Генуі» (1783). — БРС: Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці. МАЎЧАННЕ — ЗНАК ЗГОДЫ. Гаворыцца тады, калі на пытанне не ад- казваюць, што дае магчымасць успрымаць маўчанне як станоўчы адказ. [Васіль:] А як ты думаеш, Жэня? [Жэня маўчыць.] [Шыдлоўскі:] І дзе яе жывасць дзелася, у жыта б ёй галавой! [Шыдлоўская:] І не дзіва, калі яе лёс вырашаецца зараз. [Стась:] Маўчанне — знак згоды, гавораць (І.Козел. Над хвалямі Серабранкі). * Ціхон Пракопавіч перасмыкнуў плячыма, што ў перакладзе на мову азначала: «Не знаю нават, што сказаць». — Прыпомнім лацінскую пры- казку: «Маўчанне, калі чалавек павінен гаварыць, азначае згоду» (А.Паль- чэўскі. Збітыя рогі). — БРС: Маўчанне — знак згоды. МАЯ ДУША НЕ КРЫВАЯ, УСЁ ПРЫМАЕ. Я чалавек памяркоўны, нічым і нікім не пагарджаю. [Шчырэцкі:] О божа! Чы я гэтага ад маёй дачкі спадзяваўся?.. [Навум:] Нічога, нічога, пане куме! Хоць яна з панам трошкі пагаманіла, ды мы ж тут блізка былі. Я не чураюся сваяго слова, вазьму яе, бо знаеш прымаўку: мая душа не крывая, усё прымае (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). * [Гаспадарык] вінаваты стаяў перад грознай цёткай Агатай і ка- лаціўся — чыста асінавы ліст: — Я што? — Ён яшчэ і храбрыўся: — Я, як той казаў, збоку прыпёку. Мая душа крывая, усякага прымае... (С.Ку- хараў. Зорка Канікулаў — Насовіч: Душа мая не крывая, усё прымае; Выслоўі: Душа мая не крывая, яна ўсё прымае. МАЯ ХАТА З КРАЮ І Я НІЧОГА НЕ ЗНАЮ. Кажа той, хто лічыць, што ён не мае ніякага дачынення да чаго-н. Сін.: Я не я і хата не мая. Высахла зямля, перасохлі балоты, пачалі гарэць тарфы. Мяне гэта дужа непакоіла. Брала злосць на людзей, якія праходзілі міма гэтых пажараў па прыказцы: мая хата з краю, я нічога не знаю (Я.Колас. На схіле дзён). — А яшчэ, даражэнькі паночку, няхай ён мне пашые боты за маю ласку. Вось жа сам пан бачыць уборы мае, — трасе Казюк перад каморнікам сваімі лахманамі. — Мая хата з краю, нічога не знаю, — кажа каморнік на ўсю яго каніцель... (М.Гарэцкі. Калоніі). Я спрытна заткнуў дзюрачку ў бочцы мяккім хлебам, і квіта, пане Мікіта! Мая хата з краю, я нічога не знаю! Зняў шапку, пакланіўся панічу... (З.Бядуля. Дудар). Жахліва, калі мы з чалавека пачынаем рабіць вырадка. Бацькі — патачкай, а мы найчасцей тым, што мая хата з краю і я нічога не знаю (А.Жук. Чорны павой). — Насовіч: Нічога не знаю, мая хата з краю; Ляцкі: Мая хата з краю, нічога не знаю. МЕНЕЙ (МЕНШ) ГАВАРЫ — БОЛЕЙ (БОЛЬШ) ПАЧУЕШ. — Чаму вы мала гаворыце? — спытаў ён [Ласла] цераз перакладчыцу. — У нас 125
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

песы
10 👁