вернешся. — Пра фашысцкіх разбойнікаў (К.Крапіва. Прыказкі). [Сы-
монка:] Бач, як пераапрануўся, стары пёс. Ды толькі нас не ашукаеш.
[Рабіна:] Хітрасцю свет пяройдзеш, а назад не вернешся (В.Вольскі.
Машэка). Свабоду здабудуць сваімі грудзьмі «дурні», а разумнікі такія,
як Падаляка, заўсёды знойдуць спосаб ашукаць «наіўных», каб далей
эксплуатаваць давер'е народа. Не, Падаляка, «наіўнікі» ўжо кажуць:
«Хітрасцю свет пяройдзеш, але назад не вернешся» (П.Пестрак. Сустрэ-
немся на барыкадах). Вывучыўшы эканоміку калгаса «Зялёны гай»'
Брагінец аднойчы пры людзях сказаў старшыні: «Круцельствам свет
пройдзеш, але назад не вернешся» (І.Гурскі. Шумяць лясы зялёныя).
АШУКАНСТВАМ
МОЖНА
СВЕТ
ПРАЙСЦІ,
АЛЕ
НАЗАД
НЕ
ВЕР-
НЕШСЯ. Паны вам казалі, што нічога ў нас няма, што нашы машыны
на гліняных калёсах. Ашуканствам можна свет прайсці, але назад не
вернешся (Я.Колас.
Дарагія землякі). КРУЦЯЧЫ, СВЕТ ПРОЙДЗЕШ,
АЛЕ НАЗАД НЕ ВЕРНЕШСЯ. Не міне ён [Гітлер] свайго заслужанага
канца. Пра яго мы можам сказаць: круцячы, свет пройдзеш, але назад
не вернешся (Я.Купала. Кліч да беларускага народа). Не памогуць нем-
цам ніякія авантуры! Ніколі яны ім не памагалі. Наконт падобных
спраў наш народ склаў прымаўку: «Круцячы, свет пройдзеш, але назад
не вернешся» (К.Чорны. Шарлатанскі зород на службе ў нямецкіх аку-
пантаў).
— Насовіч: Круцючы свет пройдзеш, ды назад не вернешся; Янкоўскі:
Круцельствам свет пройдзеш, ды назад не вернешся; Прыказкі: Брахнёю
(абманствам, лганствам, няпраўдай) свет пройдзеш, назад не вернешся.
МАРАЦ АДМАРОЗІЦЬ ПАЛЕЦ. Пра мажлівыя ў сакавіку маразы.
* Мароз быў такі, што птушкі на ляту замярзалі. На вачах у партызан,
пералятаючы цераз дарогу, верабей упаў каменем. Недарма ў народзе ка-
жуць: «Прыйшоў марац, адмарозіў палец» (І.Гурскі. Лясныя салдаты).
—
Прыказкі: Марац адмарозіць палец; Марац укусіць за палец; Ма-
рац шчыпле за палец.
МАРОЗ СЕМ БАБ ПАВЁЗ. Пра вельмі моцны мароз. — А ты завядзі мяне
дадому, — папрасіў Сяргейка. — Я адзін буду. — Куды я цябе павяду?
На двор няможна носа вытыркаць. Ды і мароз... сем баб павёз (А.Ка-
злоў. Ікаўка, мяцеліца і Сяргейка).
— Насовіч: Мароз сем баб павёз.
МАСКВА СЛЯЗАМ НЕ ВЕРЫЦЬ. Кажуць тады, калі чые-н. слёзы, скаргі
не выклікаюць спачування, не могуць дапамагчы. Ладна. Хопіць вільгаць
разводзіць. Усё роўна Масква слязам не верыць (С.Грахоўскі. Зона маў-
чання). — Расплакаўся тут. Мяне гэтым не возьмеш. Масква слязам не
вер[ыць], — ужыла яна [настаўніца] у размове з вучнем без усякай па-
трэбы і сэнсу гэтую грубую і несправядлівую прымаўку (Я.Ермаловіч.
Пачыналася вясна). Нішто не магло даняць каменданта. — Масква
слязам не верыць, — адно сцвярджаў ён (Р.Няхай. Туман над стэпам).
Абодвум найбольшая радасць была, што так удала пашэнціла ўпаляваць
зладзюгу [ката]. І хоць сам ён ужо не ваюе, а жаласна мяўкае ў мяху,
але нездарма кажуць: Масква слязам не верыць (Я.Лецка. Дарога ў два
канцы).
— Прыказкі: Масква слязам не верыць.
МАТКА
ПАРВЕ
ПАЗУХУ,
ХАВАЎШЫ
ДЛЯ
ДЗЯЦЕЙ,
А
ДЗЕЦІ
ПАР-
ВУЦЬ ПАЗУХУ, ХАВАЎШЫ АД МАТКІ. Маці больш клапоціцца пра
дзяцей, чым дзеці пра маці. Матка апошняе аддасць, нічога не пашкадуе.
Кажуць жа, што матка парве пазуху, хаваўшы для дзяцей, а дзеці пар-
вуць пазуху, хаваўшы ад маткі. Яна дзень пры дні думае пра сына, зга-
124
Дадатковыя словы
давере, зброд
9 👁