ды — вялікі гук! — Яна [Ганна] сказала гэта з такой абразлівай насме-
шкай, што Яўхім адразу не знайшоў, што і сказаць (І.Мележ. Людзі на
балоце).
— Прыказкі: Малы жук, а вялікі гук.
МАЛЫ ЗАЛАТНІК, ДЫ ДАРАГІ. Пра таго ці пра тое, хто ці што хоць
знешне здаецца малым і нязначным, але каштоўны (каштоўнае) па сваіх
якасцях, па сваёй сутнасці. — Ды вашу газету не толькі чытаць — на
памяць завучваць будуць, як пацеры, — ахкаў і дзівіўся ён [Максім]. —
Малая, але такая баявая!.. — Малы залатнік, ды дарагі, — радаваўся
Кастусь, бачачы, як захапіўся іхняй газетай яе першы чытач, рабочы ча-
лавек (А.Якімовіч. Кастусь Каліноўскі). Захар аж разгубіўся, але, уба-
чыўшы, як шустра пераходзіць з плыта на плыт Васіль, адпіхваючыся
багром, паспакайнеў. «Малы залатнік, ды дарагі... Кгм, хто гэта прыду-
маў так?» (М.Воранаў. Асінавае шула). Ёсць тут у нас адна жанчына,
маленькая такая. Кнопкай яе завуць, але праўду кажуць людзі — малы
залатнік, ды дарагі (І.Капыловіч. Пералётныя птушкі).
— Прыказкі: Мал залатнік, ды дораг; БРС: Малы залатнік, ды дарагі.
МАЛЫЯ
ДЗЕТКІ
—
МАЛЫЯ
БЕДКІ
ПАДРАСТУЦЬ
ДЗЕТКІ
—
ПАД-
РАСТУЦЬ І БЕДКІ. Гл. Малыя дзеці — малы клопат большыя дзе-
ці — большы клопаты
МАЛЫЯ
ДЗЕЦІ
—
МАЛЫ
КЛОПАТ
БОЛЬШЫЯ
ДЗЕЦІ
—
БОЛЬ-
ШЫ КЛОПАТУ Гаворыцца як сцвярджэнне, што чым большымі стано-
вяцца дзеці, тым большы клопат для бацькоў. Яно, я табе кажу, сваячок,
добра, як добра. Дужа добра, калі добра. Няўрокам кажучы, Міхейка,
малыя дзеці — малы клопат, большыя дзеці — большы клопат. Вялікі
клопат можа быць, сваячок (Я.Ермаловіч. Прыкры вузел). Старая ўзя-
лася за клямку і ўжо сказала пра дзяцей: — Нябось, цяжка іх гадаваць...
А павырастаюць... Праўду кажуць: малыя дзеці — малы клопат. А мой...
Чаго яго пагнала ў гэтую паліцыю? (В.Адамчык. Там, на хутары). Дзя-
цей, як бобу. Адно другога не падыме. Міколка яшчэ пеша пад стол
ходзіць, а меншай, Марыльны, толькі чацвёрты месяц пайшоў. Малыя
дзеці — малы клопат. А падрастуць... (В.Праскураў. Аповесць пра шча-
сце)
МАЛЫЯ
ДЗЕТКІ
—
МАЛЫЯ
БЕДКІ
СПАДРАСТУЦЬ
ДЗЕТ-
КІ — ПАДРАСТУЦЬ І БЕДКІ› А Васілёк усё мадэлі майструе. На дах
залезе і сядзіць там. Хачу, кажа, быць лётчыкам. Прывыкаю да вышыні.
Зваліцца, разаб'ецца... Растуць дзеці. Малыя дзеткі — малыя бедкі.
Большаюць дзеці — і клопат [зу]сім другі (Л.Левановіч. Бацькоўскі на-
каз). Выраслі [дзеці], сваім розумам жывуць, а душа смыліць-смыліць.
Праўду кажуць: малыя дзеткі — малыя бедкі, падрастуць дзеткі — па-
драстуць і бедкі. Асабліва дочкі хвалююць. Не клеіцца ў іх жыццё
(В.Блакіт. Шануй імя сваё).
— Насовіч: Малыя дзеці — малы клопат, большыя дзеці — большы
клопат; Прыказкі: Малыя дзеткі — малыя і бедкі.
МАНОЙ (НЯПРАЎДАЙ, ХІТРАСЦЮ, КРУЦЕЛЬСТВАМ) СВЕТ
ПРОЙДЗЕШ (ПЯРОЙДЗЕШ), А (АЛЕ, ДЫ) НАЗАД НЕ ВЕРНЕШ-
СЯ. Няпраўда недаўгавечная, несумленнасцю многага не даб'ешся. Кажуць
з асуджэннем пра таго, хто жыве падманам, несумленна. — Добра было
б да кожнага фрыца надпіс прычапіць... Няхай бы іх Гетруды прачы-
талі... — Можна, — згадзіўся Ігнат, пачынаючы дыктаваць. — «Наеліся
па горла, напіліся па бараду», «Маной свет пройдзеш, але назад не вер-
нешся»... (І.Гурскі. Лясныя салдаты). — Ад людзей нікуды не схавае-
шся, — сказаў разважліва, але ўпэўнена Хомка... — Маной свет прой-
дзеш, а назад не вернешся. І адкажа чалавек за ўсё, што б і две калі ні
рабіў (Б.Сачанка. Вялікі Лес). Няпраўдай свет пройдзеш, ды назад не
123
Дадатковыя словы
дабешся, разабецца
9 👁