МАЛАДЗЕЦ
СУПРАЦЬ
(СУПРОЦЬ,
СЯРОД)
АВЕЦ,
А
СУПРАЦЬ
(СУ-
ПРОЦЬ) МАЛАЙЦА — САМ АУЦА. Кажуць пра таго, хто смелы, са-
маўпэўнены толькі сярод слабейшых, горшых за яго ў якіх-н. адносінах.
Маладзец супроць авец, супроць м&тайца — сам аўца (Назва верша
П.Панчанкі). І Міканор — «справядлівы» такі, перарабіць не мог! Ма-
ладзец сярод авец, а з Карчом не справіўся!.. (І.Мележ. Подых наваль-
ніцы).
— БРС: Маладзец супраць авец, а супраць малайца — сам аўца.
МАЛАДОЕ ПІВА ЗАЎСЁДЫ ШУМІЦЬ. Чалавек у маладыя гады вельмі
энергічны, поўны кіпучай дзейнасці. [Гарошка:] Гэта настаўнік.. маёй
Алёнцы ў галаве ўсё дагары нагамі перакуліў. І цяпер тая ўжо, як папу-
гай, паўтарае за ім: «Недачаканне іх! — кажа, — будзем самі сабе гас-
падарамі!» [Гануля:] Звычайная рэч, мой сваток. Маладое піва заўсёды
шуміць (Я.Купала. Тутэйшыя).
— Федароўскі: Маладое піва яшчэ шуміць.
МАЛАДОСЦЬ — ДУРНОСЦЬ. Кажуць як прабачэнне дураслівасці дзіцяці
або маладога чалавека. Бабка падняла яе [фотакартку]. Глядзіць, смяец-
ца. Пазнала ўнука і ўнучку, гаворыць: — От жа гарэзнікі! Валя ўзбілася
на калені Дзімку, ашчаперыла браціка за шыю... Маладосць — дур-
асць... (В.Мыслівец. Выгнанне грэшнікаў).
— Ляцкі: Маладосць — дурносць.
МАЛАКО Ў КАРОВЫ НА ЯЗЫКУ. Колькасць і якасць ма/іака ў каровы
залежыць ад таго, як яе кормяць. — Кажуць, малако ў каровы на язы-
ку, — тварыла тым часам без паперкі жанчына. — Толькі не ў нашых
кароў. Нашым хоць манную кашу тапчы ў рот, болей не даб'ешся
(Л.Гаўрылкін. Катэдж з цёмнымі вокнамі). Малако ў каровы на языку.
Наесца яна чарамшы — і малако аддае лясной цыбуляй, наскубецца
дзяцеліны — малако салодкае, смачнае: п'еш не нап'ешся (В.Шырко.
Хай людзі бачаць). У КАРОВЫ МАЛАКО НА ЯЗЫКУ. Колькі я табе
даказвала, што ў каровы малако на языку... (І.Шамякін. У добры час).
Дасціпнаму кіраўніку, які быў да рэформ ахвочы, сказалі раз у вочы,
што ў каровы малако — на языку... (Э.Валасевіч. Змікіціў).
— Прыказкі: У каровы малако на языку.
МАЛЕНЬКАЯ
СУЧАЧКА
ЗАЎСЁДЫ
ШЧАНЯ.
Гл.
Маленькі
сабачка
да
старасці шчанюк (шчаня).
МАЛЕНЬКІ
САБАЧКА
ДА
СТАРАСЦІ
ШЧАНЮК
(ШЧАНЯ).
Чалавек
малога росту заўсёды здаецца маладзейшым за свае гады. — Ды не такое
ўжо яно і дзіцянё, як табе здаецца... Хаця... Маленькі сабачка да ста-
расці шчанюк... — Стась засмяяўся (А.Кудравец. Сачыненне на воль-
ную тэму). Гавораць: маленькі сабачка да старасці шчанюк. Яе сябровак
ужо даўно — прынамсі, на рабоце, у абставінах службовых, афіцыйных,
называлі па імені і па бацьку, яна ж для ўсіх — і супрацоўнікаў, і аўта-
раў, з якімі мела справу, заставалася Алачкай... (М.Герчык. Вяртанне да
сябе) МАЛЕНЬКАЯ СУЧАЧКА ЗАЎСЁДЫ ШЧАНЯ. — Не такі ўжо й
маладзенькі [муж]. З гэтае восені дваццаць шосты пойдзе, — варухнула
звялымі,
пасінелымі
губамі
Кася.
—
Маленькая
сучачка
заўсёды
шчаня... Ці ўгадаеш па малым чалавеку, колькі яму год (В.Адамчык. І
скажа той, хто народзіцца).
— Янкоўскі: Маленькі сабачка да веку шчаня; Прыказкі: Маленькі са-
бачка да веку цюцька; Маленькі сабачка да старасці шчанюк.
МАЛЫ ЖУК, ДЫ ВЯЛІКІ ГУК. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто
перабольшвае свае якасці, магчымасці. — Патрэбен ты мне, як хата са-
баку! — Патрэбен не патрэбен, а, мабыць, не адмовіла б! — Малы жук,
122
Дадатковыя словы
дабешся, маііака, напешся, пеш
8 👁