рагамі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 29). Усё польскае рыцарства, усё літвінскае ваярства ідуць паспалітым рушэннем на тэўтонцаў! (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 367).
Ведзяніца [ст.-руск. веденица – 1. Жонка законная ці галоўная. 2. Наложніца] ж. Першая законная жонка. А як заўдавеў, больш нікога не захацеў – тая, ведзяніца Казелька, так і засталася самай любай... (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 491).
Вежа ж. Стаянка. Ягоная вежа была над вузкай стэпавай рачулкай (Л. Дайнека. След ваўкалака – МКГ, 487).
Вейналы мн. Дзвінскія лівы. – Я паплыву набіраць новых пілігрымаў і прывязу твайго сына, – супакоіў ліва епіскап і адразу ж перавёў гутарку на іншае. – Гэта праўда, што дзвінскіх ліваў называюць вейналамі? (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 192).
Векша [ст.-руск. вѣкъша, вѣкша – вавёрка] ж. Вавёрка. Рознакаляровымі вапамі намалявалі ўмельцы на ліпавых дошках зуброў і аленяў, баброў і векшаў, а то і дробных птушачак (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 64). / у параўн. ...мноства паненак на выданні, усе вёрткія, цікаўныя, як векшы (В. Іпатава. Чорная княгіня – Пр., 117).
Веленс [ст.-бел. веленсъ, веленць, веленъ] м. Разнавіднасць плашча. У боднях дадалося шмат веленсаў і вяршкоў, бламаў і боцікаў – год за годам збіраўся ў палацы пасаг для князёўнаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 467).
Велет і вялет [ст.-бел. велеть] м. 1. Велікан, волат, гігант. Што ж – магчыма, і легенды пра вялетаў таксама толькі чалавечыя прыдумкі?! (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 414). / у параўн. Недалёкі замак, шэры і грозны, як старажытны вялет у шлеме, займаў паўнеба, над ім трапятаў бел-чырвона-белы сцяг – харугва вялікага князя (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 360).
2. Велеты, вялеты мн. Славянскія плямёны, якія ў IX–X стст. займалі тэрыторыю паміж рэкамі Эльбай і Одрам, суседнічалі з абадрытамі, люцічамі, дравянамі. // Тое, што люцічы.
Δ Велеты-волаты (вялеты-волаты): Якія велеты-волаты ставілі адзін на адзін гэтыя ружова-шэрыя кубы, якіх не вытрымлівала на сваёй паверхні зямля, нібыта стараючыся вярнуць у свае нетры каменне, некалі гвалтоўна вырванае ў яе? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 23). Паданні кажуць пра вялетаў-волатаў, што жылі тут нашмат раней за сённяшніх жыхароў княства і ўмелі многае, што дасюль неспасцігальна для слабога чалавечага розуму (там жа, 283). – Вось і пайшло ўжо даўно: велеты-волаты – ваўкі – люцічы – Лютва – Лотва – Літва... Выць – вый-воін... Яшчэ і цяпер на землях Конрада Мазавецкага і асабліва ў вотчынах Данілы Галіцкага, Ярас-
99 👁