лава Уладзімірскага нас, Літву, лічаць чарадзеямі-лютадзеямі, Літвой палохаюць дзяцей. Для іх Літва - гэта набег грознай баявоіі дружыны, небяспека (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ). Велічальны, прым. Віншавальны. Пацалункам велічальным нас вітае сонца з неба (М. Хведаровіч - ТСБМ, I, 476). Велля ж. Від пакарання: падсуднага катавалі пазбаўленнем сну на працягу сарака гадзін. -Што «велля»?-Ды мы, бачыце, проста адвялі яго куды трэба і растлумачылі значэнне і прынцып дзеяння некаторых прылад (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 142). 3 Лотрам не жартуюць. Гэта прэнг, і «велля», і расплаўлены свінец у роце, а там і вогнішча... (там жа, 200). Ен учыніць ёй «веллю» не на сорак, а на восемдзесят гадзін (там жа, 201). Вена [ст.-руск. вуна - 1. Плата за нявесту ці прыданае, якое даваў жаніх нявесце. 2. Прыданае, якое даваў бацька нявесты жаніху] ж. Выкуп, які даваў жаніх за нявесту. Усе казалі, хоць амаль ніхто не бачыў на ўласныя вочы князя Вячку, што дужа добрага, надзвычай знакамітага зяця знайшоў сабе Рагвалод Свіслацкі, што дасць Вячка за Дабранегу багатае вена (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 93). Венгерка ж. Ваенная куртка з нашытымі папярочнымі шнурамі. На салдатах былі чорныя венгеркі і чорныя шапкі (М. Лынькоў ТСБМ, I, 476). На поясе, што ладна перахватваў яго [незнаёмца] зялёную венгерку, вісеў доўгі медны рог (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 55). Алесь ехаў побач з Логвінам, амаль стрэмя ў стрэмя, бачыў спіну Карпа, абцягнутую зялёнай бляклай ад імглы, венгеркай, бачыўрулю стрэльбы (там жа, 210). Вендэта [іт. vendetta] ж. Звычай крывавай помсты за забойства сваяка, што існаваў у карсіканцаў і жыхароў вострава Сардзінія. Тут некалькі год таму была сапраўдная «вендэта», і, відаць, гэта слова яму падабалася (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха- ЗБК, 313). Венедыйцы мн. Венеды, славянскія плямёны эпохі першабытнага ладу. Тут венедыйцы і немцы, тут грэкі ймаравы Славу вялікую дружна пяюць Святаславу (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв. V, 262). Верацень м. Адлегласць даўжынёю каля 50 метраў. Прайшоўшы колькі вератнёў, Тамаш насунуўся на начлежнікаў (Я. Колас. На начлезе - ТС, 30). Іх [Ганну і Дамяніка] адлежнасць раздзяляе He больш вератняў на два (Я. Колас. Сымон-музыка - ТС, 30). Верацёнца н. Памянш.-ласк. да верацяно. Жыцень жа вечна хітрыў — са смердамі, што прагна падлічвалі копы жыта, гурбы рэпы і бручкі, гарнцы гароху і бобу, з жанкамі, што рыхтавалі да зімы верацёнцы і кросны, з дзеткамі, што цягнулі кайіы з грыбамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД
Дадатковыя словы
в^на
12 👁