Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
рагамі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 29). Усё польскае рыцарства, усё літвінскае ваярства ідуць паспалітым рушэннем на тэўтонцаў! (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 367). Ведзяніца [ст.-руск. веденица - 1. Жонка законная ці галоўная. 2. Наложніца] ж. Першая законная жонка. А як заўдавеў, болый нікога не захацеў — тая, ведзяніца Казелька, так і засталася самай любай... (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 491). Вежа ж. Стаянка. Ягоная вежа была над вузкай стэпавай рачулкай (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКГ, 487). Вейналы мн. Дзвінскія лівы. - Я паплыву набіраць новых пілігрымаў і прывязу твайго сына, — супакоіў ліва епіскап і адразу ж перавёў гутарку на іншае. - Гэта праўда, што дзвінскіх ліваў называюць вейналамі? (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 192). Векша [ст.-руск. вукыаа, вукша — вавёрка] ж. Вавёрка. Рознакаляровымі вапамі намалявалі ўмельцы на ліпавых дошках зуброў і аленяў, баброў і векшаў, a то і дробных птушачак (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 64). / у параўн...мноства паненак на выданні, усе вёрткія, цікаўныя, як векшы (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 117). Веленс [ст.-бел. веленсь, веленць, велень} м. Разнавіднасць плашча. У боднях дадалося шмат веленсаў і вяршкоў, бламаў і боцікаў - год за годам збіраўся ў палацы пасаг для князёўнаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 467). Велет і вялет [ст.-бел. велеть} м. 1. Велікан, волат, гігант. Што жмагчыма, і легенды пра вялетаў таксама толькі чалавечыя прыдумкі?! (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 414). / у параўн. Недалёкі замак, шэры і грозны, як старажытны вялет у шлеме, займаў паўнеба, над ім трапятаў бел-чырвона-белы сцяг — харугва вялікага князя (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 360). 2. Велеты, вялеты мн. Славянскія плямёны, якія ў ІХ-Х стст. займалі тэрыторыю паміж рэкамі Эльбай і Одрам, суседнічалі з абадрытамі, люцічамі, дравянамі. Н Тое, што люцічы. Д Велеты-волаты (вялеты-волапіы)'. Якія велеты-волаты ставілі адзін на адзін гэтыя ружова-шэрыя кубы, якіх не вытрымлівала на сваёй паверхні зямля, нібыта стараючыся вярнуць у свае нетры каменне, некалі гвалтоўна вырванае ў яе? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 23). Паданні кажуць пра вялетаў-волатаў, што жылі тут нашмат раней за сённяшніх жыхароў княства і ўмелі многае, што дасюль неспасцігальна для слабога чалавечага розуму (там жа, 283). - Вось і пайшло ўжо даўно: велеты-волаты — ваўкі — люцічы — Лютва — Лотва — Літва... Выць — вый-воін... Яшчэ і цяпер на землях Конрада Мазавецкага і асабліва ў вотчынах Данілы Галіцкага, Ярас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

в^кша, в^кыаа, веденйца
8 👁
 ◀  / 658  ▶