Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ленская, пані Мікалаевая Радзівілавіча (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 298). -Даруй, каралева Марта, - схілілася ваяводзіна, а слёзы ад болю і крыўды так і пакаціліся па ейных шчоках... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 63). Ваяводзіч [ст.-бел. воеводичь] м. Сын ваяводы; малады ваявода. На лапцы голуб нёс паперку з каропікім паведамленнем навагародскаму ваяводзічу (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 25). Пасольства ўзначальваў земскі маршалак, ваяводзіч вількскі Ян Радзівіл (там жа, 143). Ваяводскі, прым. Які мае адносіны да ваяводы, належыць яму. [Дворны маршалк].. ваяводскі скарб раздаў праваслаўным манастырам і цэрквам (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 100). Ачараваўшы ваяводскага сынка, жадала на іншых свае правіны скінуць (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 198). Н Які мае адносіны да кіраўніцтва войскам, бітвай. Але найбольш зачароўваў старых і маладых радцаў яе [Алены] ваяводскі талент (I. Шамякін. Вялікая княгіня-ВК, 151). Ваяводства і ваяводзтва [ст.-руск. вокводство - сан, пасада ваяводы; ст.-бел. воеводство] н. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якой кіраваў ваявода. Мячом прыводзіў у хрысціянства жыхароў Сухадола і Ршэ, быўу гэтым шчыраванні да веры ледзь не больш суровы, чым мсціслаўскі сабрат, Воўчы Хвост, ды, відаць, не вытрымала душа бязвіннай крыві нядаўніх братоў па Пяруну, таму што кінуў Глеб меч і кінуў ваяводства і, пад імем Анфімія, пайшоў на чорны пострыг і вечнае маўчанне (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 59-60). «Што «ведаеш»? — Твар Кастусёў скамянеў, асіметрычныя вочы гарэлі халодным агнём. - Ваяводствы Мазавецкае, Кракаўскае, Літоўскае, Люблінскае, Беларускае, Украінскае, — 1, нібы страшэнную поўху, кінуў: - Можа яшчэ Крымскае?» (там жа, II, 169)...у родавым гняздзе Друцкіх калісьці неаднойчы спыняўся нават сам вялікі князь, які наведваў цэнтр ваяводства — Менск, каб прысутнічаць на шумных пасяджэннях Галоўнага Літоўскага трыбунала (М. Віж. Лабірынт - Л, 116). Усё сталася так, як пагалоска даносіла: і правы аб'яўляліся, і гербы каталікам давалі, і віленская, троцкая паловы называліся еаяводстеамі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 425). Каля ваяводзтва натоўп чакае на прапускі (А. Саковіч. У няведам'е — К, № 5-6, 49). Ваяр м. Воін. Шмат сярод Гедзімінавічаў харобрых, слаўных вояў, аліхі ваяр не захоча падпарадкоўвацца іншаму, пойдзе супраць волі бацькі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 590). «Дзе супраціўляюцца бізунамі б'юць ваяры» (1. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 118). Ваярства зб. Воіны. Ранкам, калі адспявалі полацкія пеўні,..ваярства атрэслася ад сну, апранулася ў даспехі, пастроілася няроўнымі шэ4 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяўляліся, бюць, воеводйчь, няведаме
8 👁
 ◀  / 658  ▶