Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
шэця (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца - Тв., 333). Чулімы гэта, што есць вашэць украінец I контэнт, што ўрадзіўся у жызнай краіне (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзэфа Яжоўскага - Зан., 23). Ваявода [ст.-руск. воквода; ст.-бел. воевода - 1. Военачальнік. 2. Начальнік горада і гарадской акругі] м. У Старажытнай Русі - начальнік войска, кіраўнік горада ці гарадской акругі. -Ясамлет дзесяць служыў пану ваяводзе, Бацьку ясневяльможнага пана падкамора (В. ДунінМарцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 437). 3-пад прысад агарода Бледны ўбег ваявода У палац свой са злосцю й трывогай (Я. Купала. Ваявода — 36. тв., III, 338). I скарбувесь лічы сваім. Няма там стараст, ваяводы (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 54). Па старому паданню, гэту ікону напісаў, пасхіміўшыся, восемсот год таму назад ваявода Глеб, такі далёкі продак Алеся, што і ўявіць было страшна (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 59). «Мяркую, паны не змянілі сваёй думкі аб тым, што галавой падспуднай рады і ваяводам прызначаны я?» - спытаў Раўбіч (там жа, 372)...ён [бацька] правёў яе [дачку] да саней і ўручыў літоўскім паслам — ваяводзе віленскаму Аляксандру Юр'евічу, князю Яну Забярэзінскаму, намеснікам полацкаму і браслаўскаму — праваслаўным панам (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 8). На такой умоўнай мяжы ўрачысты поезд сустрэлі прадстаўнікі смаленскага ваяводы (там жа, 18)...загадана было гарадскім і вясковым ваяводам збірацца ў полк на Купалле (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 20). Міндоўг сапраўды спыніў Войшалка, якіраз'юшана рваўся разам з вярхоўным ваяводам Астафіем Канстанцінавічам пакараць гілеўшчыкаў, што ўсчалі бунт супраць дарагога княжычу святара (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 50). Ваявода Астафій Канстанцінавіч, які, седзячы ў кутку, гучна чытаў «Псалтыр», упусціў кнігу на калені і ўтаропіўся ў Жывену (там жа, 255). Пачаў [хлопец] пералічваць: камандзір варты, сотнік, ваявода, маршалак, намеснік... (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна-АД, 360). Алеў Яраміры стары ваявода паспрабаваў пагаварыць з Гальшкай (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 261)...і ваявода паміраў, захлынаючыся ўласнай крывёю (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 63). Далібор з непаразуменнем паглядзеў на ваяводу (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 73). 0 Што можна ваяводзе, то не смродзе - пра сацыяльную няроўнасць людзей. Што можна ваяводзе, то не тобе, смродзе, - так жа спакойна адказаў следчы. — Дасканалая «дэмакратычная» прыказка, — засмяяўся Нявідны (Я. Колас. Дрыгва — Др., 186). Ваяводзіна [ст.-бел. воеводина, воеводиная\ ж. Жонка ваяводы. Асабліва любіла, прыязджаючы ў Нясвіж, слухаць той хор ваяводзіна Ві
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

воеводйна, воеводйная, юревічу, якіразюшана
10 👁
 ◀  / 658  ▶