Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Ваўчатнік м. Паляўнічы на ваўкоў. Зразумела, сюды бралі не ўсіх, а найперш наглядчыкаў за пажарамі і самавольствамі, сакальнічых, бабраловаў, ваўчатнікаў і мядзведзежатнікаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 117). Вахмістр [ст.-бел. вахмистрь', польск. wachmistrz ням. Wdchtmister] м. Ахоўнік. Парог пераступіў жандарскі вахмістр з ліхтаром у руках, за ім тры гарадавыя, чалавек у цывільным і жандарскі ротмістр (Я. Колас - ТСБМ, IV, 717). Вацок і вачок [ст.-бел. вачокь, вачек, вацокь, вацекь] м. Сумка, кашалёк. Потым Кагут схіліўся над забітым і здзёр з ягоных грудзей запэцканы ў крыві вацок (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 323-324). Даніла слухаў іх [нявестак] і бурчаў у ласкава-з'едлівыя, залацістыя тады яшчэ вусы: «Абы мой вацок з грашыма не адваліўся» (там жа, I, 5). Той, што ехаў наперадзе, дастаў з-пад пурпурнай мантыі, з вацка, прывешанага пад пахай, медную манету і кінуў (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 12)...пры двары ж красаваліся паны-рада ў новых заморскіх жупанах і куртах - баршчовых, бурачковых, шытых золатам і перламі, з вачкамі, прымацаванымі да паясоў - шырокімі тымі пасамі абкручваўся сёння кожны, хто хацеў паказаць, як ён цягнецца ўслед за вялікім князем (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 467). За волак вызначыў [паліцыянт] падатак, За гушчыню ж яго вачок накінуў злотых з паўдзесятак - Плаці, Сымоне, і маўчок (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 10). Ваша нескл. (разм.). Ваша міласць. [1-ы падарожны]: Садзіся, ваша, адпачнем! (Я. Купала. На папасе - 36. тв., VI, 148). Вашамосць ж. Ветлівы зварот. 3 касцяной трубкі пачуўся пачцівы голас: «Куды везці вашамосць?» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 348). - Вашамосць, гэтыя... хадакі са Шчучынскага наваколля просяць падатак збавіць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 65). Вашмасць [ст.-бел. вашмость польск. waszmosc] аг. Тое, што Barna. [Хор]: Ой, спачыці, Стольнік, час! Вашмасць нам не папушчае (Я. Купала. Галька - 36. тв., VII, 17). Вашэць м. Ваша міласць (адна з колішніх польскіх форм ветлівага звароту да мужчыньі). Пастанова гаворыць толькі: гаспадаркі вашэцяў зьяднаць у адну гаспадарку (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 9). [Восень]: Праўду вашэць гамоне: Бог не вельмі ўспамог. Але ты [мужык] не сягоння Так устаў, так і лёг (Я. Купала. Адвечная песня — 36. тв., VI, 28). - Я ня тутэйшая, але чула аб ваійэці, што чалавек добры, і прыйшла папрасіцца на кутніцу (В. Ластоўскі. Юга і грамавік - Тв., 18). Людзі з хітрасцю жывуць, Чы мужык, чы пан з ва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вахмйстрь, зедлівыя
6 👁
 ◀  / 658  ▶