мае? [Марцін:] - Наказ прынёс я да васпана (Я. Колас - ТСБМ, I, 468). He, васпан: лад тут не такоў, He тыяў Полыйчы граюць струны (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 29). «Вы забыліся, васпан, сказаў Алесь. - He пераступайце мяжы, не прымушайце мяне забыць пра сваю любоў» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 25). [Сымон:] - He: прыйшоў прасіць васпана Паказаць навуку мне: Без навукі жыць пагана; Яе сьню, панок, у сьне (Я. Колас. Сьіімон Музыка — CM, 167). Iўсё вядзецца ў панскім плане, Іўсё прамерана пад шнур, Бо ёсць адна з усіх культур - Культура польская, васпане (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 28). А калі ўжо васпане, судзілі так лёсы, Што кіруюць бацькамі ўжо малакасосы, — Буду слухаць загады твае, дабрадзею (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 328). Л Васпане-дабрадзей'. Пан Богут глянуў косым вокам 1 нізкі вус спусціў ніжэй. — Ох, мой васпане-дабрадзей: He нашым, васпан, ходзіш крокам! (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 40). Васпанна, ж. да васпан. [Уршуля]: А васпанна застанься тут: я хачу распытацца (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 53). Вастрог м. Астрог. I Маскаль тут самачынна Гвалт над намі утварыў, Будаваў вастрог народу I барбарскім капылом Мерыў волю і свабоду, А культуру нёс з калом (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 80). Васьмярык м. Старая мера вагі, аб'ёму і падобнага на восем якіх-н. адзінак; прадмет з васьмі частак. Мы павесілі.. дзвелямпы - дванаццацярык на сцяне і васьмярык у зале (Р. Сабаленка - ТСБМ, I, 469). Ватола і ватол [ст.-руск. вотола - 1. Верхняе адзенне. 2. Від тканіны. 3. Грубая тканіна з ільну ці канапліны] ж., м. 1. Тоўстае сукно. Апамятаўся стары Агапій, сплішчыў паміж цвёрдымі дошкамі цёплыя лісты пергаменту, над якімі праседзеў ноч, беражліва паклаў кнігу ў чэрава абабітага жалезам куфра, зверху атуліў кавалкам ватолы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 47). 2. Безрукаўны плашч у прусаў...у храм прыехала з Новагародка немаладая жанчына ў скураной шапачцы з набітымі на ёй дробнымі сярэбранымі бляшачкамі, у сукотым сарафане пад ватолай (В. InaraBa. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 84). Хлопцу было гадоў шаснаццаць, ягоны ватол, відаць, бацькоўскі, боўтаўся над ім бруднымі лахманамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 605). Ватэрклазет [анг. watercloset, ад water — вада і closet — прыбіральня] м. Клазет...наўвесь горадледзь-ледзь з'явіўся першы дзесятак ватэрклазетаў, і іх паказвалі гасцям, як дзіва (У. Караткевіч. Зброя -43, 297). Ваўторак м. Аўторак. У ваўторак рана,.. крануліся ў дарогу (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса - Тв
Дадатковыя словы
абёму, зявіўся
7 👁