отрака паклічце (там жа, 63). / у параўн. [Гедзімін] бясконца засядаў з сынамі і ваяводам Гаштольдам, раскладваючы, як варцобы, магчымыя хады праціўнікаў і спрабуючы перайграць ix (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 420). Варшавяк м. Вандроўны музыкант. Маршы Тамаш перахапіў ад вандроўных музыкаў «варшавякаў» (3. Бядуля. Тры пальцы - 36. тв. у 5т„ III, 155). Васал м. 1. Землеўладальнік-феадал, які залежаў ад феадала-сюзерэна, якому быў абавязаны ваеннай службай, узамен чаго атрымліваў ад таго зямельныя надзелы і апякунства. - Што ж будзем рабіць, князь Вячаслаў? - спытаўся ён. Мы з табой васалы. А васал, калі моцна прыпячэ, можа знайсці сабе новага гаспадара (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 61). Страчвалі сілу балцкія князі, усё меней улады заставалася патомным князькам Дзяволтвы і Нальшчан, і не хацелася ім быць усяго толькі васаламі вялікага князя (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 443). Калі ён змірыцца з роляй васала, то гэтага палачане і віцьбічы яму не даруюць (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 548). - А я? He толькі еасал, але і Войшалеў наёмны баявы князь? (Г. Далідовіч Кліч роднага звона - КРЗ). 2. Падпарадкаваная султанскай Турцыі асоба або народ. Госціць пасол сілістрыйскі у князя Вельмі ахвотна — хоць страшыць указам Порты Асманскай васала - Мілоша (В. Дунін-Марцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі - Тв., 248). Туркі і іхнія васалы крымчакі ўжо навіслі над Еўропай (У. Арлоў. Час чумы — МКГ, 45). 3. Прыгонны селянін (звычайна іран.). Васальны, прым. Які мае адносіны да васала. Цяпер, як нястрымная паводка падточвае жаралістыя камлі дрэў, падточвала татарская навала сілы Галіцка-Валынскага княства, тым даючы надзею Новагародку скінуць з сябе, як апрыкрае лапікла, васальную залежнасць (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 68). Прыязджаў тут і сам вялікі князь маскоўскі з васальнымі князямі, баярамі, са сваім войскам (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 6). Васальства н. Дзяржаўная сістэма, заснаваная на васальнай залежнасці. Уздымаўся, рос Новагародак, трашчалі путы ягонага васальства і торгаўся хрыбет Галіцка-Валынскага княства, аточанага татарамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 51). Васан м. Вашамосць. [Уршуля]: А васан што тут робіш? гэ? (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія - Тв., 53). Глянуўшы на мяне звысоку ды змераўшы вачыма, яна [Эма] пасля нейкага вагання прамовіла: — Скачы сабе, васан, мне ўсёроўна (А. Гроза. Нечаканы госць - Баршч., 444). Васпан і васпане м. Форма ветлівага звароту да мужчыны ў шляхецкім асяроддзі; ваша міласць. [Антось:] - Ну, што нам васпан сказаць
7 👁