Варажскі, прым. Які мае адносіны да варагаў. [Князь] не бачыў для [Уладзіміра] іншага выратавання, апроч новых уцёкаў за мора, у варажскія селішчы (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 19). Варволь [ст.-бел. ворволь] м. Тлушч, здабыты з марскіх жывёл або рыб. Антось агледзеў тут прылады, Калёсам добра даў «памады», Густога дзёгцю і варволю (Я. Колас - ТСБМ, I, 463). Дым гэты змяшаўся з пахам вымазаных варволем папоўскіх ботаў (К. Чорны - ТСБМ, 1,463). Варган [ст.-руск. варгані] м. Музычны інструмент...новагародскія музыкі ў адзіным рытме затохкалі ў варганы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 60)...людзі, узбуджаючыся, гаманліва скакалі вакол кастрышча, падпяваючы жалейцы і варгану (там жа). Пры абедзе на гары музыка тут стала, На варганах, на дудках, на скрыпках іграла (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 456). Варок [ст.-бел. ворокь, ворекь - торба, мяшок, сумка] м. Торба. За спінай у яго быў патрапаны варок - торба з шарсцяной тканіны, вышытая чырвонымі і чорнымі нітамі (В.Іпатава. Агонь у жылах крэменю - Пр., 253). Вароп [ст.-руск. воропь — нападзенне] м. Разарэнне, знішчэнне. Такога вялікага варопу даўно не бачылі на берагах Свіслачы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 110). Варункі [ст.-бел. варунокь — умова; польск. warunek ням. Wahrung] мн., адрадз. Абставіны, умовы. У такіх варунках трамвай мала прынясе нам выгоды ці карысці (Ф. Багушэвіч - Тв., 145). «Салавей», як цяпер усе называлі Сымона, знаходзіўся пры мякчэйшых варунках (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 47). Рассеяўшы людзей па абшырнай кулі земскай, жыццё гэтым самым паставіла іху адменныя варункі бытавання (Я. Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы - 36. тв., VII, 181). Восенню могуць быць іншыя варункі - Міндоўг пойдзеў паход, на стол сядзе Войшалк (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 289)...абставы і варункі жыцьця сучаснаго замінаюць (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? - Р, 125). Варункі новаго жыцця, грамадзянская воля і роуныя правы усім, без розніцы веры і нацый, так загладзяць ніроунасьці і у экономічных стасунках, што пакрыуджэнных ні будзе (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 32). Варцобы [ст.-бел. варцабы — шашкі; польск. warcaby - шашкі] мн. Шашкі. Н У тэксце: назва шахматаў. Еўка і Баркулабіха вывучыліся іграць у варцобы (В.Іпатава. Чорная княгіня — Пр., 154). Любіў вялікі князь гульню ў варцобы, крумкачом у засадзе выглядаў, як цікаваў за кожнай фігурай на дошцы альбо калі кідаў косці, спадзеючыся, што выкінутая колькасць будзе дзяліцца на чатыры і ён выйграе (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 51). [Агапій:] - Прынясіце лепей варцобы, дый
7 👁