праваслаўныя святары мусілі выконваць гімн (В. Іпатава. Альгердава дзіда-АД, 595). Вальдэнсы [познелац. Valdenses] мн. Лівонскія беднякі, прыхільнікі сярэдневяковай ерасі, якая зарадзілася ў апошняй чвэрці XII ст. у Лівоне. - Ен [ордэн] грызе ворагаў бога, як пёс. Пачынаючы ад вальдэнсаў і катараў вы знішчаеце ерасі, вы кіруеце інквізіцыяй (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 16). Вальтэр'янец м. Паслядоўнік Вальтэра; вальнадумец. -Ды ёняшчэ і вальтэр'янец, — заўважыў з карэктным гумарам Ходзька. — Будзеце адказваць на тым свеце, пане Вінцук (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 321). Зацяты вальтэр'янец змірыўся б з яе [жанчынай] верай, толькі каб яна кахала яго (там жа, 165). Вандлулуці мн. Прускія жрацы. А маці ўспамінала, што прускія жрацы - неруці і вандлулуці, тулісоны і магашоны, думонес і жвейгджурунес - куды мацнейшыя, чымся гэтыя, славянскія... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 294). Ban [ст.-руск. вапь, вапь, eana] м. Фарба. Рознакаляровымі вапамі намалявалі ўмельцы на ліпавых дошках зуброў і аленяў, баброў і векшаў, a то і дробных птушачак (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 64). Вапленне [ад вап — фарба] н. Афарбоўка. [Войшалк:] - Ну, глядзі, глядзі, як мой бацька новым вапленнем займаецца (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 57). Вапошні, прым. Апошні. Ідучы, ён [Кузьма] ня стаў разьбірацца ў тых супярэчнасьцях, якія хаваліся ў вапошняй заўвазе Падкаблука адносна «Паважанай установы» (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі»-ХБ, 128-129). Варагі [ст.-бел. варагь; літар. - марскі разбойнік, разбойнік, які прыйшоў вадой (па рацэ)] мн., адз. вараг, м. Жыхары Скандынавіі, якія ў ІХ-Х стст. рабілі паходы на Русь для гандлю і рабаўніцтва, нярэдка там асядалі і служылі ў княжацкіх дружынах. Ну, відаць, упарты і дзёрзкі, калі вярнуўся [Уладзімір] у Ноўгарад пасля выгнання і двухгадовага жыцця сярод варагаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 19). Хай бы глядзелі рамей і лях з варагам, які спрытны, які дужы кіеўскі князь (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 395). Варажнеча ж. Варожасць. Варажнеча паміж кіеўскімі князямі Яраславічамі й полацкімі Ізяславічамі (Усяслаў быў унукам Ізяслава) пачалася на 87 год раней (у 980 г.) пабоішча на Нямізе (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе - ХБ, 216). Варажка, ж. да вараг...толькі ажаніўся [Уладзімір] з нейкай варажкай, яна сына нарадзіла (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды-ТЖ
Дадатковыя словы
вальтэрянец
8 👁