сказаў ён. — Па... У Вітахмо, скажам, па семдзесят дзесяцін на сям'ю. А дзе і болей. Запусцяць!» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 154). На паляне - курная хата, Каля хаты чвэртка валокі I сухая старая дзічка (там жа, I, 19). Таму мужыкі і працавалі на яго [пана] лішні дзень, чым гэта заведзена было ў больш дробных паноў, што ледзь ліпелі на сваіх лічаных валоках (там жа, 108). Хай ад пана зямлю адабралі, a то ў мяне якіх тры валокі, ды і то палавіну забралі (П. Галавач - Ск., 35). Падумаць толькі, калісьці лук'янаўскі Бакаляр прапіў цэлую валоку зямлі (М. Танк - Ск., 35). 2. Надзел зямлі, поле. Спакойна спаў баярын Агапій: у стругах купецкіх, што ішлі па Дняпры да Рускага мора, a na Нёмане праз валокі да Балтыйскага, нямала было ягонага дабра (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 48)...згубіў я сваю дзесяціну загонамі паміж кулацкіх валок (П. Галавач - Ск., 36). Бывай жа, лецейка, бывай, бывайце, родныя валокі (Я. Колас - Ск., 36). I княжыя вестуны пацвердзілі: рухаецца па Ловаці з-за волакаў наўгародскае войска (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 25)...сышлісяў княскі дом блізкія Рагвалоду баяры абмеркаваць,.. чыімі будуць волакі паміж Дзвіной і Дняпром (там жа, 12—13). Можна было біць драпежнікаў, а таксама птушак толькі на сваіх «валоках»... (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі — ЗБК, 51). Валох [ст.-бел. валахь, валохь - 1. Кастрыраваны конь. 2. Еўнух] м. Кастрыраваны жарабок. Я сядзеўу вазку, мой валох нервова перабіраў нагамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 426). Валхваванне [ст.-руск. вьлхвованик\ н. Чараўніцтва. - Валхваванне — не бабская справа, — кажу я сярдзіта (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 376). Валынка ж. Народны музычны інструмент, зроблены з трубак, устаўленых у скураны мяшок; дуда. Але амаль зніклі гуслі, а «дуда» (валынка), я мяркую, знікла зусім (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 29). Загулі доўгія жамойцкія драўляныя трубы, а таксама валынкі, затахкалі бубны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 35). Голасна ўскрыкнулі трубы, загудзелі валынкі, нямецкія барабаншчыкі загрукаталі палачкамі па тоўстых чэрывах сваіх барабанаў (там жа, 60). На плячы ў яго [Алеся] вісела віцебская валынка (У Караткевіч. Зброя - 43, 357). Валынскі, прым. Які мае адносіны да Валыні...такім ваяўнічым і грозным валынскі князь стаў для Еўропы і папырымскагаў 1237 годзе, калі ёнушчэнт разбіў крыжакоў-набрыднікаў каля Драгічына (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 8). Валыншчык м. Музыкант, які іграў на валынцы...князь загадаў у час наступу граць па чарзе і валыншчыкам, і дударам, а таксама
Дадатковыя словы
вьлхвованйк, лукянаўскі, сямю
15 👁