Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Валачанін м. Наглядчык за валокамі. Праўда, адно не давалася Васільку - навука, і чарнарызец Міхаіл з манастыра пры кафедральнай царкве на Верхнім замку сыходзіў стогнамі, вяртаючыся з агромністыххаромін валачаніна Крыварога, бацькі Васілька (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 11). Валачобнік м. Песеннік, які хадзіў у велікодныя дні па дварах з віншавальнымі песнямі. Журбой ноч іхні блаславіць напевы, Бо ходзяць валачобнікі па ночы (Я. Купала. Валачобнікі - 36. тв., III, 258). Аднадворац Язэп.. цяпер недзе блукаў валачобнікам (М. Віж. Лабірынты - Л, 139). Прыйшоў Вялікдзень, валачобнікі хадзілі па дварах, іх бубны і дудкі абудзілі ў маці Анастассі памяць аб полацкіх велікодных гуляннях (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 125). Настаў вялікдзень. Пайшоў Сцяпанка з іншымі хлапчукамі ў валачобнікі на ўсю ноч (3. Бядуля - ТСБМ, I, 456). Я пытаю ў маткі: «Хто спявае?». «Валачобнікі» (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 235). Добры вечар, пане ягамосце, Прыйшлі валачобнікі да Лэйзера ў госці (там жа, 236). А Старцы-валачобнікі (у параўн.):..хаты з вокнамі, зацягненымі бычынымі пухірамі, выглядалі як сляпыя старцы-валачобнікі, што, трымаючыся адзін аднаго, выйшлі на вуліцу (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 484). Валжаніца ж. Грыб ваўнянка. Андрэй фон Стырлянд быў вясёлы, шмат еў вепрычыны і мядзведзіны, а закусваў хмельны мёд грыбамі валжаніцамі, улюбёнымі Міндоўгам, хаця княгіня Мілена тыя грыбы не прызнавала з-за таго, што гарчэлі яны, нават вымачаныя (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 53). Валка [ст.-бел. валька, валка - 1. Бой, бітва. 2. Вайна. 3. Бойка] ж. Бітва. Добрая будзе валка! (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 265). Валока і волака [ст.-бел. волока} ж. 1. Старажытная мера зямлі, якая складала каля 20 дзесяцін, прыблізна 21 га. Шнур зямлі ён [Сцяпан] мае цэлы, Значыць - поўная валока (Я. Купала. Сцёпка Жук 36. тв., I, 367). Поле, поле, гмах шырокі! Ты ў разложных берагох Небасьхіл дзяржыш далёкі Iраськідваеш валокі, Сеці цэлыя дарог (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 205). Чуць сінее лес далёкі, I сяло за тры валокі (Я. Колас. Савось-распуснік - 36. тв. у 12 т., III, 171). [Балота] займае велізарную плошчу, валок на дзесяць (Я. Колас — ТСБМ, 1, 458). Выдзеліў яму зямлі подлай, хаця колькі валок сярэдняй было яшчэ ў яго запасе (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX, 326)...для навасёлаў чынш быў паніжаны ўдвая, і не чатыры капы плацілі яны з валокі, а дзве (там жа). Служыць княгіні за валокі зямлі (В. Чаропка. Храм без Bora - Хр., 260). Пан Юры ліхаманкава падлічваў. «Па столькі валок
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 658  ▶