К, № 5-6, 48). Загорская сямігодка была распушчана на два тыдні зімовых вакацый (Я. Колас - ТСБМ, I, 454). На калядныя вакацыі ён [Алесь] спустошыў частку дзедавай бібліятэкі (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 284). Алесь зрабіў і першую выснову з гэтай нянавісці, калі яны з Мсціславам ехалі дадому на калядныя вакацыі ў прысланым Вежай вазку (там жа, 285). Некалі разам зь іншымі студэнтамі Орлік быў мабілізаваны на час летніх вакацыяў на торфараспрацоўкі (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 144). Два сыны прэзідэнта знаходзіліся ў канвікце. Забіраючы іхна вакацыі, бацьказапрасіў з сабою ксяндза Жука (Д. Гроза. Нечаканы госць - Баршч., 443). Вакенца н. Акенца. Якраз у гэты час вакенца адчынілася, і яго [Кузьму] паклікалі па імю й прозьвішчу (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі»-ХБ, 129). Вакно н. Акно. У чыстай ружовай сукенцы Ніна сядзела на вакне і ўвесь час сьмяялася (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 234)...вакно, дзе лежаў, атчыніў для сьвежага naeempa (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 52). Ваколіца ж. Аколіца. 3 усіх ваколіц прыязджалі паны ў маёнтак пана Вашамірскага любавацца яго коньмі (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 126). [Марыся]: Яго [Грышкі] бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоння прыедзе ў ваколіцу найяснейшая карона на прасоку, У ім наша спасенне (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта - Тв., 118). Ваколічны, прым. Аколічны. Слава аб стаенніках пана Вашамірскага разляцелася па ўсіх ваколічных і нават далёкіх маёнтках (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 126). Валакуша ж. 1. Прымітыўнае прыстасаванне для перавозкі грузаў канём ва ўмовах бездарожжа: дзве доўгія, змацаваныя папярочкамі аглоблі, канцы якіх цягнуліся па зямлі. Да стога [сена] падцягвалі дзвюма валакуійамі - таўставатымі жардзінамі, якія былі прымацаваны да гужоў (А. Асіпенка - ТСБМ, I, 455). 2. Старадаўняя прылада для рыхлення глебы, зграбання сена, саломы, пустазелля, выраўноўвання раллі; вершаліна. Валасны, прым. Які служыць у воласці. Да таго ж і братец падсуднага — былы валасны пісар (М. Віж. Лабірынт — Л, 55). [Кастусь:] — Многія хлопцы нават кінулі універсітэт, у валасныя пісары ідуць... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 189). Васіль Бусыга быў кандыдат у валасныя старшыні, але рэвалюцыя і ўсе далейшыя падзеі адвялі яго кадыдатуру (Я. Колас. Дрыгва — Др., 7). Валачай [ст.-бел. волочай - выгнаннік, бадзяга] м. Валацуга. - Э, які багацей з валачая? — з хрустам абгрызаючы свіную костку, адказаў Валасач (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ
9 👁