Старонка 98
◀ / 658 ▶
ленская, пані Мікалаевая Радзівілавіча (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 298). – Даруй, каралева Марта, – схілілася ваяводзіна, а слёзы ад болю і крыўды так і пакаціліся па ейных шчоках... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 63). Ваяводзіч [ст.-бел. воеводичъ] м. Сын ваяводы; малады ваявода. На лапцы голуб нёс паперку з кароткім паведамленнем навагародскаму ваяводзічу (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 25). Пасольства ўзначальваў земскі маршалак, ваяводзіч вількскі Ян Радзівіл (там жа, 143). Ваяводскі, прым. Які мае адносіны да ваяводы, належыць яму. [Дворны маршалк].. ваяводскі скарб раздаў праваслаўным манастырам і цэрквам (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 100). Ачараваўшы ваяводскага сынка, жадала на іншых свае правіны скінуць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 198). // Які мае адносіны да кіраўніцтва войскам, бітвай. Але найбольш зачароўваў старых і маладых радцаў яе [Алены] ваяводскі талент (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 151). Ваяводства і ваяводзтва [ст.-руск. воѥводство – сан, пасада ваяводы; ст.-бел. воеводство] н. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якой кіраваў ваявода. Мячом прыводзіў у хрысціянства жыхароў Сухадола і Ршэ, быў у гэтым шчыраванні да веры ледзь не больш суровы, чым мсціслаўскі сабрат, Воўчы Хвост, ды, відаць, не вытрымала душа бязвіннай крыві нядаўніх братоў па Пяруну, таму што кінуў Глеб меч і кінуў ваяводства і, пад імем Анфімія, пайшоў на чорны пострыг і вечнае маўчанне (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, І, 59–60). «Што «ведаеш»? – Твар Кастусёў скамянеў, асіметрычныя вочы гарэлі халодным агнём. – Ваяводствы Мазавецкае, Кракаўскае, Літоўскае, Люблінскае, Беларускае, Украінскае, – І, нібы страшэнную поўху, кінуў: – Можа яшчэ Крымскае?» (там жа, ІІ, 169). ..у родавым гняздзе Друцкіх калісьці неаднойчы спыняўся нават сам вялікі князь, які наведваў цэнтр ваяводства – Менск, каб прысутнічаць на шумных пасяджэннях Галоўнага Літоўскага трыбунала (М. Віж. Лабірынт – Л, 116). Усё сталася так, як пагалоска даносіла: і правы аб'яўляліся, і гербы каталікам давалі, і віленская, троцкая паловы называліся ваяводствамі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 425). Каля ваяводзтва натоўп чакае на прапускі (А. Саковіч. У няведам'е – К, № 5–6, 49). Ваяр м. Воін. Шмат сярод Гедзімінавічаў харобрых, слаўных вояў, а ліхі ваяр не захоча падпарадкоўвацца іншаму, пойдзе супраць волі бацькі (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 590). «Дзе супраціўляюцца – бізунамі б'юць ваяры» (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 118). Ваярства зб. Воіны. Ранкам, калі адспявалі полацкія пеўні, ..ваярства атрэслася ад сну, апранулася ў даспехі, пастроілася няроўнымі шэ-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 658 ▶