шэця (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца – Тв., 333). Чулі мы гэта, што есць вашэць украінец І контэнт, што ўрадзіўся у жызнай краіне (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзэфа Яжоўскага – Зан., 23).
Ваявода [ст.-руск. воевода; ст.-бел. воевода – 1. Военачальнік. 2. Начальнік горада і гарадской акругі] м. У Старажытнай Русі – начальнік войска, кіраўнік горада ці гарадской акругі. – Я сам лет дзесяць служыў пану ваяводзе, Бацьку ясневяльможнага пана падкамора (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш – Тв., 437). З-пад прысад агарода Бледны ўбег ваявода У палац свой са злосцю й трывогай (Я. Купала. Ваявода – Зб. тв., III, 338). І скарб увесь лічы сваім. Няма там стараст, ваяводы (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 54). Па старому паданню, гэту ікону напісаў, пасхіміўшыся, восемсот год таму назад ваявода Глеб, такі далёкі продак Алеся, што і ўявіць было страшна (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 59). «Мяркую, паны не змянілі сваёй думкі аб тым, што галавой падспуднай рады і ваяводам прызначаны я?» – спытаў Раўбіч (там жа, 372). ..ён [бацька] правёў яе [дачку] да саней і ўручыў літоўскім паслам – ваяводзе віленскаму Аляксандру Юр'евічу, князю Яну Забярэзінскаму, намеснікам полацкаму і браслаўскаму – праваслаўным панам (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 8). На такой умоўнай мяжы ўрачысты поезд сустрэлі прадстаўнікі смаленскага ваяводы (там жа, 18). ..загадана было гарадскім і вясковым ваяводам збірацца ў полк на Купалле (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 20). Міндоўг сапраўды спыніў Войшалка, які раз'юшана рваўся разам з вярхоўным ваяводам Астафіем Канстанцінавічам пакараць гілеўшчыкаў, што ўсчалі бунт супраць дарагога княжычу святара (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 50). Ваявода Астафій Канстанцінавіч, які, седзячы ў кутку, гучна чытаў «Псалтыр», упусціў кнігу на калені і ўтаропіўся ў Жывену (там жа, 255). Пачаў [хлопец] пералічваць: камандзір варты, сотнік, ваявода, маршалак, намеснік... (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 360). Але ў Яраміры стары ваявода паспрабаваў пагаварыць з Гальшкай (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 261). ..і ваявода паміраў, захлынаючыся ўласнай крывёю (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 63). Далібор з непаразуменнем паглядзеў на ваяводу (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 73).
◊ Што можна ваяводзе, то не смродзе – пра сацыяльную няроўнасць людзей. Што можна ваяводзе, то не тобе, смродзе, – так жа спакойна адказаў следчы. – Дасканалая «дэмакратычная» прыказка, – засмяяўся Нявідны (Я. Колас. Дрыгва – Др., 186).
Ваяводзіна [ст.-бел. воеводина, воеводиная] ж. Жонка ваяводы. Асабліва любіла, прыяздджаючы ў Нясвіж, слухаць той хор ваяводзіна Ві-
87 👁