мае? [Марцін:] – Наказ прынёс я да васпана (Я. Колас – ТСБМ, I, 468). Не, васпан: лад тут не такоў, Не тыя ў Польшчы граюць струны (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 29). «Вы забыліся, васпан, – сказаў Алесь. – Не пераступайце мяжы, не прымушайце мяне забыць пра сваю любоў» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 25). [Сымон:] – Не: прыйшоў прасіць васпана Паказаць навуку мне: Без навукі жыць пагана; Яе сьню, панок, у сьне (Я. Колас. Сымон Музыка – СМ, 167). І ўсё вядзецца ў панскім плане, І ўсё прамерана пад шнур, Бо ёсць адна з усіх культур – Культура польская, васпане (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 28). А калі ўжо васпане, судзілі так лёсы, Што кіруюць бацькамі ўжо малакасосы, – Буду слухаць загады твае, дабрадзею (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве – Тв., 328).
Δ Васпане-дабрадзей: Пан Богут глянуў косым вокам І нізкі вус спусціў ніжэй. – Ох, мой васпане-дабрадзей: Не нашым, васпан, ходзіш крокам! (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 40).
Васпанна, ж. да васпан. [Уршуля]: А васпанна застанься тут: я хачу распытацца (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія – Тв., 53).
Вастрог м. Астрог. І Маскаль тут самачынна Гвалт над намі утварыў, Будаваў вастрог народу І барбарскім капылом Мерыў волю і свабоду, А культуру нёс з калом (Я. Колас. Сымон Музыка – СМ, 80).
Васьмярык м. Старая мера вагі, аб'ёму і падобнага на восем якіх-н. адзінак; прадмет з васьмі частак. Мы павесілі.. дзве лямпы – дванаццацярык на сцяне і васьмярык у зале (Р. Сабаленка – ТСБМ, I, 469).
Ватола і ватол [ст.-руск. вотола – 1. Верхняе адзенне. 2. Від тканіны. 3. Грубая тканіна з ільну ці канапліны] ж., м. 1. Тоўстае сукно. Апамятаўся стары Агапій, спліШчыў паміж цвёрдымі дошкамі цёплыя лісты пергаменту, над якімі праседзеў ноч, беражліва паклаў кнігу ў чэрава абабітага жалезам куфра, зверху атуліў кавалкам ватолы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 47).
2. Безрукаўны плашч у прусаў. ..у храм прыехала з Новагародка немаладая жанчына ў скураной шапачцы з набітымі на ёй дробнымі сярэбранымі бляшачкамі, у суконным сарафане пад ватолай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 84). Хлопцу было гадоў шаснаццаць, ягоны ватол, відаць, бацькоўскі, боўтаўся над ім бруднымі лахманамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 605).
Ватэрклазет [анг. watercloset, ад water – вада і closet – прыбіральня] м. Клазет. ..на ўвесь горад ледзь-ледзь з'явіўся першы дзесятак ватэрклазетаў, і іх паказвалі гасцям, як дзіва (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 297).
Ваўторак м. Аўторак. У ваўторак рана,.. крануліся ў дарогу (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса – Тв., 52).
80 👁