Старонка 94
◀ / 658 ▶
отрака паклічце (там жа, 63). / у параўн. [Гедзімін] бясконца засядаў з сынамі і ваяводам Гаштольдам, раскладваючы, як варцобы, магчымыя хады праціўнікаў і спрабуючы перайграць іх (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 420). Варшавяк м. Вандроўны музыкант. Маршы Тамаш перахапіў ад вандроўных музыкаў «варшавякаў» (З. Бядуля. Тры пальцы – Зб. тв. у 5 т., III, 155). Васал м. Землеўладальнік-феадал, які залежаў ад феадала-сюзерэна, якому быў абавязаны ваеннай службай, узамен чаго атрымліваў ад таго зямельныя надзелы і апякунства. – Што ж будзем рабіць, князь Вячаслаў? – спытаўся ён. Мы з табой васалы. А васал, калі моцна прыпячэ, можа знайсці сабе новага гаспадара (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 61). Страчвалі сілу балцкія князі, усё меней улады заставалася патомным князькам Дзяволтвы і Нальшчан, і не хацелася ім быць усяго толькі васаламі вялікага князя (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 443). Калі ён змірыцца з роляй васала, то гэтага палачане і віцьбічы яму не даруюць (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 548). – А я? Не толькі васал, але і Войшалеў наёмны баявы князь? (Г. Далідовіч Кліч роднага звона – КРЗ). 2. Падпарадкаваная султанскай Турцыі асоба або народ. Госціць пасол сілістрыйскі у князя Вельмі ахвотна – хоць страшыць указам Порты Асманскай васала – Мілоша (В. Дунін-Марцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі – Тв., 248). Туркі і іхнія васалы крымчакі ўжо навіслі над Еўропай (У. Арлоў. Час чумы – МКГ, 45). 3. Прыгонны селянін (звычайна іран.). Васальны, прым. Які мае адносіны да васала. Цяпер, як нястрымная паводка падточвае жаралістыя камлі дрэў, падточвала татарская навала сілы Галіцка-Валынскага княства, тым даючы надзею Новагародку скінуць з сябе, як апрыкрае лапікла, васальную залежнасць (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 68). Прыязджаў тут і сам вялікі князь маскоўскі з васальнымі князямі, баярамі, са сваім войскам (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 6). Васальства н. Дзяржаўная сістэма, заснаваная на васальнай залежнасці. Уздымаўся, рос Новагародак, трашчалі путы ягонага васальства і торгаўся хрыбет Галіцка-Валынскага княства, аточанага татарамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 51). Васан м. Вашамосць. [Уршуля]: А васан што тут робіш? гэ? (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія – Тв., 53). Глянуўшы на мяне звысоку ды змераўшы вачыма, яна [Эма] пасля нейкага вагання прамовіла: – Скачы сабе, васан, мне ўсё роўна (А. Гроза. Нечаканы госць – Баршч., 444). Васпан і васпане м. Форма ветлівага звароту да мужчыны ў шляхецкім асяроддзі; ваша міласць. [Антось:] – Ну, што нам васпан сказаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 658 ▶