сказаў ён. – Па... У Вітахмо, скажам, па семдзесят дзесяцін на сям'ю. А дзе і болей. Запусцяць!» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 154). На паляне – курная хата, Каля хаты чвэртка валокі I сухая старая дзічка (там жа, I, 19). Таму мужыкі і працавалі на яго [пана] лішні дзень, чым гэта заведзена было ў больш дробных паноў, што ледзь ліпелі на сваіх лічаных валоках (там жа, 108). Хай ад пана зямлю адабралі, а то ў мяне якіх тры валокі, ды і то палавіну забралі (П. Галавач – Ск., 35). Падумаць толькі, калісьці лук'янаўскі Бакаляр прапіў цэлую валоку зямлі (М. Танк – Ск., 35).
2. Надзел зямлі, поле. Спакойна спаў баярын Агапій: у стругах купецкіх, што ішлі па Дняпры да Рускага мора, а па Нёмане праз валокі да Балтыйскага, нямала было ягонага дабра (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 48). ..згубіў я сваю дзесяціну загонамі паміж кулацкіх валок (П. Галавач – Ск., 36). Бывай жа, лецейка, бывай, бывайце, родныя валокі (Я. Колас – Ск., 36). I княжыя вестуны пацвердзілі: рухаецца па Ловаці з-за волакаў наўгародскае войска (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 25). ..сышліся ў княскі дом блізкія Рагвалоду баяры абмеркаваць,.. чыімі будуць волакі паміж Дзвіной і Дняпром (там жа, 12–13). Можна было біць драпежнікаў, а таксама птушак толькі на сваіх «валоках»... (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі – ЗБК, 51).
Валох [ст.-бел. валахъ, валохъ – 1. Кастрыраваны конь. 2. Еўнух] м. Кастрыраваны жарабок. Я сядзеў у вазку, мой валох нервова перабіраў нагамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 426).
Валхваванне [ст.-руск. вълхвованиѥ] н. Чараўніцтва. – Валхваванне – не бабская справа, – кажу я сярдзіта (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 376).
Валынка ж. Народны музычны інструмент, зроблены з трубак, устаўленых у скураны мяшок; дуда. Але амаль зніклі гуслі, а «дуда» (валынка), я мяркую, знікла зусім (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі – ЗБК, 29). Загулі доўгія жамойцкія драўляныя трубы, а таксама валынкі, затахкалі бубны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 35). Голасна ўскрыкнулі трубы, загудзелі валынкі, нямецкія барабаншчыкі загрукаталі палачкамі па тоўстых чэрывах сваіх барабанаў (там жа, 60). На плячы ў яго [Алеся] вісела віцебская валынка (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 357).
Валынскі, прым. Які мае адносіны да Валыні. ..такім ваяўнічым і грозным валынскі князь стаў для Еўропы і папы рымскага ў 1237 годзе, калі ён ушчэнт разбіў крыжакоў-набрыднікаў каля Драгічына (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона – КРЗ, 8).
Валыншчык м. Музыкант, які іграў на валынцы. ..князь загадаў у час наступу граць па чарзе і валыншчыкам, і дударам, а таксама
81 👁