Старажытныя лексічныя адзінкі паводле шляхоў пранікнення ў мову мастацкага твора не аднастайныя. Адны з іх выкарыстаны пісьменнікамі як элементы тагачаснай жывой мовы, скажам, купалаўскае выкарыстанне слоў мілта [ст.-бел. милта - талакно, страва з мукі], машна кашалёк', бурка 'шырокая адзежына з даматканага сукна з башлыком', прышлы будучы', ясыр 'няволя, палон'; коласаўскае - абэцадлы 'вучэнне, грамата', вачок 'сумка, кашалёк', гон 'адзінка вымярэння даўжыні і плошчы', каліта кашалёк', корх 'старая мера таўшчыні на шырыню далоні', трунак напітак'. Гэта тэндэнцыя выразна прасочваецца на прыкладах з твораў В. Дуніна-Марцінкевіча і Ф. Багушэвіча: гаспода 'дом, жыллё гаспадара', дарэктар 'дамашні настаўнік', дворскі прыдворны', дзедзіч спадчыннік', дыскурс 'размова, гутарка', дысцыпліна 'рамень, бізун', дыярыуш дзённік', жадны ніякі', жупан 'від адзення', зэгар гадзіннік', кагал 'яўрэйская абшчына', камердынер 'слуга ў гаспадарцы ў багатым доме', кансыстар кансісторыя', каптур 'галаўны ўбор', кашталян 'ваенны кіраўнік горада', кварта 'мера вадкіх і сыпкіх рэчываў', кватэрка 'кубак пэўнай ёмістасці', ключніца эканомка', кмет 'селянін, падданы', кунтуш 'від адзення', лан 'участак зямлі, палетак', лоўчы палясоўшчык', матрона 'паважная жанчына', мацар уладар', машонка 'невялікі кашалёк', оступ 'участак забалочанага лесу', пасэсар арандатар', пекны прыгожы', перла жэмчуг', рок год', срога строга', строй 'адзенне, убор', урода прыгажосць', фатыга 'клопаты, турботы', ціжба 'натоўп людзей', шата 'плашч, верхняя вопратка', штандар сцяг', яндоўка 'медная пасудзіна', ярмолка 'традыцыйны яўрэйскі галаўны ўбор'. Дарэчы, Ф. Багушэвіч у прадмове да зборніка «Dudka bielaruskaja» адзначаў цесную сувязь беларускай мовы свайго часу са старабеларускімі лексічнымі традыцыямі: «Чытаў я ці мала старых папераў па дзвесце па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі, а нашай мовай чысцюсенькай быццам вось цяпер пісалася». Гэта выказванне пацвярджае апошнія вывады ў галіне айчыннага мовазнаўства аб існаванні лексічнай пераемнасці паміж новай беларускай літаратурнай мовай і мовай старабеларускага перыяду: «.. беларуская мова старога і новага перыядаў — гэта не дзве розныя мовы, а два этапы ў развіцці адной і той жа мовы, створанай адным і тым жа этнасам на базе адзінства духоўнай культуры. Іх звязвае і радніць той грунт жывой народнай мовы, на які яны абапіраліся ў сваім развіцці і ў які яны глыбока пусцілі карані» (Мова твораў «Нашай нівы»: Варыянтнасць і сінанімія. Мінск, 2005. С. 20). Старажытныя лексічныя адзінкі другога тыпу мэтанакіравана запазычаны пісьменнікамі з папярэдніх перыядаў развіцця мовы. Аднос
Дадатковыя словы
мйлта
33 👁