на такога віду запазычання ў навуковай літаратуры адзначаецца, што яно «адбываецца толькі ў працэсе літаратурнай творчасці і з'яўляецца вынікам свядомых намераў. Пры гэтым неабходна ўлічваць наступныя адрозненні. Па-першае, запазычванні могуць рабіцца проста для таго, каб нанава адрадзіць некаторыя - сапраўдныя або ўяўныя - перавагі мовы на больш ранняй ступені яе развіцця. Па-другое, архаічнасць мовы можа служыць для таго, каб лепей ахарактарызаваць мінулую эпоху, у якую аўтар пераносіць свайго чытача. У апошнім выпадку архаічны моўны матэрыял можа запазычвацца намнога шырэй, чым у першым» (Г. Пауль. Прннцнпы нсторнн языка. М., 1960). Да ліку старажытных адзінак, інкруставаных сучаснымі аўтарамі ў мову мастацкіх твораў, належаць, прынамсі, вайя пальма', адамашак 'шаўковая тканіна з Дамаска', алтабас 'род парчы, затканай золатам ці срэбрам', антракс 'каштоўны камень рубін', аргамак 'назва пародзістых верхавых коней у краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу', байбэрак 'тканіна з шоўку з залатым ці срэбраным узорам', балвахвалства язычніцтва', белт страла', бярозазол 'месяц красавік', веленс 'разнавіднасць плашча', ведзяніца 'законная жонка', галяндзерскі галандскі' і шматлікія іншыя. Даўнасць паходжання лексічных адзінак, адлюстраваных у слоўніку, пацвярджаецца іх фіксацыяй у лексікаграфічных працах У. Даля («Толковый словарь жнвого велнкорусского языка»), I. Насовіча («Словарь белорусского наречмя»), напрыклад: баса прыгажосць', громоздный вялізны', дараносица, дикомыть 'птушка, злоўленая з волі', дядина 'жонка дзядзькі, цётка па дзядзьку', едиво ежа', загуста 'густая балтушка, гарачы кісель, гушча; каша з іржаной мукі да снедання з малаком і маслам, а ў пост - з мёдам', звездышь 'від зороі ў выглядзе зоркі', зегзица зязюля', каравайница, кокошникь, кортель 'летняя вопратка', лутошка кара', притворникь 'швейцар, вартавы', причетникь 'клірык, царкоўны служка, дзячок або званар',рабыничь, слетокь 'маладая птушка, якая ўжо вылецела з гнязда', семейникь, соколятникь, солнцевороть 'паварот сонца на прыбаўленне ці ўбаўленне дня; зімовы і летні дзень', талица адліга', прилобокь, уставіцикь, шнека 'рыбалоўная лодка', шорник-ь 'майстар па вырабе раменнай вупражы'. Слоўнік змяшчае ў сабе пласт лексічных запазычанняў з польскай мовы, якія расцэньваюцца намі як устарэлыя намінацыі на той падставе, што былі характэрны для папярэдніх этапаў развіцця беларускай mo b b l Нагадаем, што ў ХІХ-ХХ стст. беларуская літаратурная мова, фарміруючыся на народнай аснове, адчувала ў галіне лексікалогіі моцнае ўздзеянне з боку польскай мовы. Цеснае ўзаемадзеянне новай беларускай літаратурнай мовы з польскай тлумачыцца найперш геаграфічным суседствам беларускіх і польскіх народаў, іх культурна-эканамічнымі 1а Зак
Дадатковыя словы
дараносйца, дйкомыть, дйна, едйво, зброі, званар',рабынйчь, зегзйца, зяўляецца, каравайнйца, кокошнйкь, нйкь, прйлобокь, прйтворнйкь, прйчет, семейнйкь, соколятнйкь, талйца, уставіцйкь, шорнйк-ь
20 👁