Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ўзаемаадносінамі. Да таго ж трэба мець на ўвазе і тую акалічнасць, «што з даўніх часоў значныя масы беларускага насельніцтва жылі на этнічнай тэрыторыі палякаў і, наадварот, значныя масы польскага насельніцтва жылі ў розных месцах (асабліва на захадзе і ў цэнтры) этнічнай тэрыторыі беларусаў. Пры такім перамяжаючымся рассяленні беларусаў і палякаў элементы беларускай народнай мовы лёгка пранікалі ў польскую народную мову і, наадварот, элементы польскай мовы у беларускую. Натуральна, што гэта пэўным чынам адбівалася і на стане беларускай літаратурнай мовы» (М. Булахаў. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ-ХХ стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі. Мінск, 1958. С. 26). Шматлікія паланізмы адзначаюцца ў творах беларускіх пісьменнікаў XIX ст., якія стаялі ля вытокаў зараджэння новай беларускай літаратуры, прынамсі, у творах Яна Чачота, В. Дуніна-Марцінкевіча. Значнае месца займаюць паланізмы ў творах Я. Купалы, які ўжываў іх пераважна без стылістычнай нагрузкі, г. зн. як звычайныя намінатыўныя сродкі: блонне, вашмасць, вэлён, гарсэцік, гішпаны, дварак, дварачка, дыдак, загарак, замчысты, застава, жонд, кавярня, камтур, каўка, кляйнот, кнея, краёвы, контрафалды, кораб, кракавяк, краса, краябраз, кружганак, круль, крыска, крэсавы, лежа, лютня, люфа, мажджэра, макат, марац, мацарства, міністрэль, модлы, можнасць, паглёд, пажога, палудне, паняверка, паранак, паспаліты, пахлебства, пашум, пекны, пляц, пляйстар, полыск, пошапт, прадсенне, світ, сакрамэнт, царат, цытрына, чарэсня і інш. Пранікненне ў мову твораў Я. Купалы вялікай колькасці паланізмаў непасрэдным чынам звязана з яго перакладніцкай дзейнасцю. Вядомыя пераклады паэта з А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, Э. Ажэшкі, Л. Кандратовіча (У. Сыракомлі), В. Вольскага, Я. Каспровіча, К. Куеўскага, Ю. Крашэўскага, В. Бранеўскага. 3 твораў гэтых пісьменнікаў Я. Купала перанёс у мову сваіх перакладаў значную колькасць слоў і выразаў, характэрных польскай мове. Паланізмы - даволі частая з'ява ў творах іншых пісьменнікаў, напрыклад, у творах Я. Коласа (аповесць «Дрыгва», паэмы «На шляхах волі», Рыбакова хата»), які карыстаўся паланізмамі як звычайнымі сродкамі наймення, так і мог ужыць іх у стылістычных мэтах: трунак, майткі, фартэцыя, гвязда, зэгарак, файны, гавэнда, пробашч, фатыга, мапа, пастарунак, дэфензіва, круль, канфедэратка, крэсы, квэстыя. Належыць адзначыць асабліва выразны польскі ўплыў ў паваенных творах М. Цэлеша: галя, гамаваць, гачак, гэст, доба, дубальтам, дыхта, інтэнцыя, кагуцік, каломна, клутня, куля, кундаль, купаваць, лётнішча, лонка, мапа, мундур, муштарда, нарты, паядынка, перамыт
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зява
23 👁
 ◀  / 658  ▶