нік, прапустка, прытока, псюк, размаіты, футурал, шкапа, шыкаваць і іншыя. Сярод іншых славянскіх запазычанняў, адлюстраваных у слоўніку, невялікі працэнт складаюць украінізмы, якія маглі пранікаць у беларускую мову як праз пераклад украінскіх твораў, так і па жывых каналах непасрэдных эканамічных і культурных сувязей братніх народаў: гетманства, гетманшчына, кабзар, карбаванец, карбаўнічы, кашовы, кірэя, клочча, кобза, людзіна, маскалік, шальвары і некаторыя іншыя. Асобную групу ўтвараюць устарэлыя лексічныя адзінкі неславянскага паходжання, сярод іх галіцызмы (абардаж, авіетка, аграфка, амбарас, грэнадзёр, кабрыялет, каземат, калабарацыяніст, камісар, капот, менуэт, пражэкт, прэзент, рэверанс), германізмы (ланцэт, панцыр), лацінізмы (прапазіцыя, сенат, скрыпторый) і іншыя. Заўважым, што этымалагічная даведка ў слоўніку не з'яўляецца абавязковай для ўсіх намінацый, паколькі гэта не ўваходзіла ў задачы яго складальніка. Заключную частку слоўніка складае ўстарэлая анамастыка, якая выступае ў якасці асаблівага функцыянальна-стылістычнага разраду слоў і можа быць класіфікавана па аналогіі з традыцыйнай тыпалогіяй устарэлых агульных слоў і выразаў: археонімы і гістарыонімы. Археонімы - гэта ўстарэлыя ўласныя назвы існуючых сёння паняццяў, аб'ектаў, а гістарыонімы - уласныя назвы рэалій, якіх ужо няма ў сучаснай рэчаіснасці. У межах агульнапрынятай класіфікацыі анамастыкі археонімы, выкарыстаныя ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах, можна дадаткова дыферэнцыраваць на такія групы, як архаічныя тапонімы і астронімы. Сярод архаічных тапонімаў - айконімы, урбанонімы, гідронімы: Гарадзень - Гродна, Вайсрутэнія - Беларусь, Крулявец — Калінінград, Менск - Мінск, Понцкае мора - Чорнае мора, Рубон - Дзвіна, Руян Руген, Самагіція - Жамойць, Смараканва - Самарканд, Сыбэрыя — Сібір, Сміла — Смела, Чач - Ташкент. Інкрустуюцца ў мастацкія тэксты ўстарэлыя астронімы: Вайсковы стан - Млечны Шлях, Кол-зорка - Палярная зорка, Старажы - сузор'е Вялікая Мядзведзіца, Чагір - зорка Венера і іншыя. У гістарычна-мастацкай літаратуры набываюць другое жыццё характэрныя для мінулага ўстарэлыя імёны або архаічныя антрапонімы: Валодша - Уладзімір, Уна, Прадыслава, Світазара і іншыя. 3 пункту погляду змяненняў, якія адбыліся на розных узроўнях моўнай сістэмы, археонімы падзяляюцца на некалькі тыпаў: - уласна лексічныя археонімы, якія ў гістарычных творах складаюць найбольшы працэнт у колькасных і частотных адносінах. Гэта 1а
Дадатковыя словы
абектаў, зяўляецца, сузоре
20 👁