Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
поўнасцю ўстарэлыя ўласныя назвы, на змену якім прыйшлі назвы з іншай асновай, напрыклад, Кёнігсберг- Калінінград, Чач - Ташкент', - фанетычныя і фанетычна-словаўтваральныя археонімы: МенскМінск, Лёндан - Лондан, Коўна - Каунас, Вільня - Вільнюс. Неабходна адзначыць, што падзел на асабовыя і агульныя назвы ў прапанаваным слоўніку не з'яўляецца прынцыповым. Па аўтарскіх меркаваннях да ўласных назваў аднесены ў ім і некаторыя анамасіялагічна абумоўленыя намінацыі, якія перайшлі ў разрад агульных, тыпу герынгі, нячаеўцы, далгарушаўцы. У той жа час, у асноўнай частцы слоўніка сустракаюцца намінацыі, якія маюць пры сабе памету (уласн.). Гэта датычыць полісемантычных адзінак, якія ў залежнасці ад значэння могуць функцыянаваць і як агульныя назоўнікі, і як уласныя. Структура слоўніка «Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі)» - гэта даведнік філалагічнага профілю, асноўная мэта якога зафіксаваць устарэлае слова ў тэксце, вызначыць яго семантычны аб'ём, праілюстраваць канкрэтныя выпадкі выкарыстання лексемы, яе функцыі тыповымі прыкладамі з мастацкіх і публіцыстычных твораў. Пры падачы ілюстрацыйнага матэрыялу арфаграфія выдання твора захоўваецца з аўтэнтычнай дакладнасцю: перадаецца асіміляцыйная мяккасць зычных, адсутнасць акання і іншае. У слоўнік уключаны зафіксаваныя ў творах розныя знамянальныя часціны мовы: назоўнікі, сярод іх назоўнікі-амонімы, абрэвіятуры, формы суб'ектыўнай ацэнкі; дзеясловы (формы незакончанага і закончанага трывання), дзеепрыметнікі, прыметнікі, прыслоўі, лічэбнікі. Амонімы падаюцца самастойнымі слоўнікавымі артыкуламі і адпаведна абазначаюцца арабскімі лічбамі з правага боку ўверсе рэестравых слоў. Кожнае зменнае слова, зафіксаванае ў рэестравай частцы, прыводзіцца, як правіла, у зыходнай форме. У шэрагу выпадкаў рэестравае слова падаецца не ў пачатковай, а ў зменнай форме, напрыклад, назоўнікі ў назоўным склоне множнага ліку, што звязана з адсутнасцю адпаведных форм адзіночнага ліку або рэдкай рэалізацыяй у моўнай практыцы існуючых форм адзіночнага ліку. Кожнае рэестравае слова суправаджаецца лексіка-граматычнай характарыстыкай: указваецца род, лік, зборнасць назоўніка, трыванне дзеяслова і інш., прыналежнасць да такіх лексіка-граматычных класаў слоў, як прыметнік, дзеяслоў, прыслоўе, лічэбнік і інш. Некаторыя словы маюць стылістычную характарыстыку, гэта датычыць, напрыклад, слоў гутарковага ўжывання, якія маюць наступныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абём, зяўляецца, субектыўнай
27 👁
 ◀  / 658  ▶