паметы: разм., пагардл., зневаж. Сустракаюцца паметы: кніжн., міф., персаніф. (персаніфікацыя; так пазначаюцца характэрныя выпадкі ўжывання неадушаўлёнага прадмета, які набывае ўласцівасці адушаўлёнага). Фанетычныя, граматычныя варыянты ў слоўніку падаюцца ў адным артыкуле і аб'ядноўваюцца пры асноўным слове-дамінанце злучнікам «і» ці коскай: злучнікам «і» звязваюцца два варыянты, а ў трохчленным і большым радзе варыянтаў апошні варыянт - з папярэднім: калегіум і калегіюм; аконам, акоман і коман. Асноўным, рэестравым, як правіла, лічыцца найбольш пашыраная форма, якая адпавядае норме беларускай літаратурнай мовы. Так, скажам, сярод варыянтаў ахмістрыня, вахмістрыня і хмістрыня дамінантай трэба лічыць форму ахмістрыня. Да слова-дамінанты прыводзяцца і арфаграфічныя варыянты, што прадыктавана неабходнасцю рэгістрацыі формаў слова ў адпаведнасці з аўтарскім тэкстам выкарыстанай рэдакцыі: асміна і асьміна; прошласць і прошласьць. У круглых дужках побач з рэестравым словам падаецца неілюструемае тут прыкладам слова-сінонім, якому ўласціва тое ж значэнне, што і рэестраваму слову: абадрыты (бодрычы). Пададзенае ў дужках слова можа быць рэестравым у іншым слоўнікавым артыкуле: Жамойць (Жэмайція, Жмудзь, Самагіція) ж. Гістарычная і этнаграфічная вобласць на захадзе Літвы, якая з 1260-х гадоў была ў складзе Вялікага княства Літоўскага II Жмудзь ж. Тое, што Жамойць. Самагіція ж. Тое, што Жамойць. Слоўнікавыя артыкулы складаюцца з наступных элементаў: 1) рэестравага слова; 2) граматычных памет; 3) стылявых памет; 4) семантычнага аб'ёму слова; 5) пашпартызаванага ілюстрацыйнага матэрыялу; 6) устойлівых спалучэнняў; 7) фразеалагізмаў; 8) назоўнікаў-прыдаткаў. Семантыку рэестравага слова дапамагае асэнсаваць тэкставы матэрыял, у якім яно зафіксавана. Асабліва гэта датычыць полісемантычных рэестравых слоў. Пры немагчымасці падбору ілюстрацыйнага матэрыялу на пэўнае ўстарэлае паняцце значэнне ўсё роўна прыводзіцца дзеля поўнага ўяўлення пра семантычны аб'ём слова, але іерархічнасць значэнняў у такім выпадку можа не вытрымлівацца: спачатку, як правіла, у слоўніку падаюцца значэнні, падмацаваныя аўтарскім кантэкстам, а потым значэнні безадносна да кантэксту: Гетманшчына [укр.] ж. 1. Назва ў гістарычнай літаратуры рэжыму «гетмана Украіны» П. П. Скарападскага ў красавіку-снежні 1918 г.; форма дзяржаўнага кіравання на чале з гетманам, перыяд такога кіравання. [Кабзар:] — Была калісь гетманшчына, больш не ўбачаць вочы (Я. Купала. Тарасова доля - 36. тв., V, 400). [Пятрук]: Тут старшы
Дадатковыя словы
абядноўваюцца, абём, абёму
24 👁