Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
маскаль] як выхваціць сваю шаблю... Эт! чы то така, як была падзедаўскаму расказу за слаўнай памяці гетманшчыны? (В. ДунінМарцінкевіч. Залёты-Тв., 141). 2. Паўафіцыйная назва Левабярэжнай Украіны (разам з Кіевам) у складзе Расіі ў 1667-1764 гг. Трэба мець на ўвазе, што ў слоўніку падаюцца не ўсе значэнні полісемантычнага слова, а толькі тыя, якія перайшлі ў пасіўны склад мовы. У некаторых словах у залежнасці ад кантэксту выразна выяўляецца асноўнае значэнне і яго адценне. У такіх выпадках адно адценне аддзяляецца ад другога дзвюма вертыкальнымі рыскамі (//). Адной вертыкальнай рыскай (/) выдзяляюцца адценні значэнняў, якія расцэньваюцца як падпарадкаваныя да папярэдняга значэння, а таксама адценні значэнняў, якія ў семантычных адносінах стаяць бліжэй да асноўнага значэння ў параўнанні з другім, абазначаным дзвюма вертыкальнымі рыскамі. Адна вертыкальная рыска, прынамсі, ставіцца, калі слова захоўвае сваё асноўнае лексічнае значэнне, але ўжываецца не як аўтарская намінацыя, а ў складзе параўнальнай канструкцыі. Адносна ілюстрацыйнага матэрыялу неабходна адзначыць, што шматслоўныя цытаты скарачаюцца без парушэння зместу выказвання. Калі сказ прыводзіцца з сярэдзіны, то ў ім захоўваецца тая першая літара (вялікая або малая), якая стаіць у арыгінале. Пры пропуску слоў з мэтай скарачэння цытаты ставяцца дзве кропкі Сістэма знакаў прыпынку ў канцы сказаў, акрамя пытальніка, клічніка і шматкроп'я, не захоўваецца. Вершаваныя творы падаюцца ў суцэльны радок з захаваннем пачатковых вялікіх літар. Для лепшага разумення зместу паасобных прыкладаў-цытат уведзены словы-ўстаўкі, узятыя ў квадратныя дужкі. У прыкладах-цытатах з драматычных твораў назва дзеючай асобы бярэцца ў квадратныя дужкі, пасля якіх ставіцца двукроп'е, напрыклад: [Арэта]: (золіжаецца да групы дзяўчат) Дык паспяшайма ў палацавы ходы, Кабу замчыстую знесці святліцу Шчыра памытыя шаты ў крыніцы (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 61). [Куторга]: Толькі што пан асэсар прыехаў, а такі сярдзіты, не дапускай госпад! Як ліхі татарын. Як толькіўехаўу ваколіцу ды стаў каля Бэркі, дыкзараз і закрычаў: дзесяцкіх, соцкіх! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 120). У неабходных выпадках падобным чынам раскрываецца і імя дзеючай асобы ў цытатах, якія з'яўляюцца рэплікамі з дыялогу празаічнага твора: [Сяргей Міронавіч:] - Першую жалейку змайстраваў мнеродны дзед, калі мне было чатыры гады (3. Бядуля. Жалейка - Выбр. тв., 246). Прыклады-цытаты з літаратурных крыніц пазначаюцца прозвішчам аўтара з ініцыяламі, назвай твора і яго пашпартызацьіяй. Творы пе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

двукропе, збліжаецца, зяўляюцца, шматкропя
31 👁
 ◀  / 658  ▶