Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ракладнога характару, як і аўтарскія творы, падаюцца пасля прозвішча, напрыклад: Я. Купала. Медны коннік (пераклад паэмы A. А. Пушкіна), Я. Колас. Гамалія (пераклад паэмы Т. Шаўчэнкі). Тэрміналагічныя спалучэнні і фразеалагізмы падаюцца пасля ілюстрацыйнага матэрыялу за знакамі: Д - прыдаткі, о - характэрныя тэрміналагічныя (устойлівыя) спалучэнні слоў, 0- фразеалагізмы. Заўважым, што тэрміны, вынесеныя за кружок, і фразеалагізмы, вынесеныя за ромб, тлумачацца не пад граматычна галоўным словам спалучэння, як гэта робіцца звычайна ў тлумачальных слоўніках, а пад устарэлай лексічнай адзінкай, калі яна з'яўляецца кампанентам дадзенага ўстойлівага выразу (вятшы: о вятшыя людзі - лепшыя, багатыя баяры; ловы: о бабровы ловы — месца палявання на баброў). У выпадку, калі ўстарэлы выраз складаецца з кампанентаў, якія ў аўтаномным ужытку не маюць адцення ўстарэласці, выраз падаецца пад першым кампанентам гэтага спалучэння, напрыклад зялёны: 0 зялёная вуліца - у часы царскай Расіі - від пакарання, востры: о востры канец — месца за сталом, прызначанае для менш важных асоб. У слоўнік уключаны ўстарэлыя лексічныя адзінкі, ужыванне якіх адзначаецца толькі ў складзе ўстойлівых выразаў, напрыклад: вомег: 0 вылазіць вомегам', сакол: 0 гол, як сакол. У канцы слоўніка дадзены спіс выкарыстанай літаратуры і дадатковых матэрыялы з умоўнымі абазначэннямі, а таксама спіс скарачэнняў. Адносны характар устарэласці лексічных адзінак Лексічныя адзінкі, зафіксаваныя ў слоўніку, розныя з пункту гледжання ступені іх устарэласці. Акрамя цалкам устарэлых слоў у яго ўключаны словы, якія стаяць на мяжы выхаду з лексічнай сістэмы беларускай мовы і характарызуюцца зніжанай актуальнасцю і частотнасцю выкарыстання, што звязана найперш з экстраліпгвістычнымі прычынамі - сацыяльнымі і культурнымі зменамі, якія адбыліся ў жыцці грамадства. Гэта, напрыклад, словы пранік 'прылада для мыцця бялізны', каромысла, берасцянка 'посуд, аплецены бяростай', сеннік 'матрац, набіты сенам', качарэжнік, керагаз і падобныя, якія яшчэ сустракаюцца ў хатнім побыце некаторых вясковых жыхароў, і таму маюць адносны характар устарэласці ці найменшую ступень устарэласці. Як адносна ўстарэлыя могуць расцэньвацца лексічныя адзінкі, якія ўстарэлі ў дачыненні да нашай рэчаіснасці, з'яўляючыся пры гэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляючыся
31 👁
 ◀  / 658  ▶