Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
тым актуальнымі найменнямі ў мовах іншых краін. Некалькі прыкладаў: назва сенат (анг. senate) як абазначэнне верхняй палаты парламента выкарыстоўваецца ў шэрагу сучасных дзяржаў (Бельгіі, Ірландыі, Італіі, Польшчы, Францыі, ЗША, Канадзе і інш.у, унцыя, фунт - асноўныя адзінкі масы ў сістэме англійскіх мер; у каралеўскай гвардыі сухапутных войск Вялікабрытаніі па сённяшні дзень захаваліся грэнадзёры (1-ы і 2-і Грэнадзёрскія батальёны), Grenader - сучасная нямецкая назва мотапяхоты; слова пані як форма ветлівага звароту актуальнае ў польскай мове (польск. рапі). Азначэнне «адноснае» прымяняльна і да іншых устарэлых слоў. Па-першае, гэта датычыць слоў, якія перадаюць адметнасці беларускай мовы 30-х гадоў XX ст., аднак з'яўляюцца актыўнымі ў асяроддзі беларускай дыяспары блізкага і далёкага замежжа, па-другое, гэта словы, якія «ажывіліся» і ўзняты з-за нябыту ў выніку пурыстычных тэндэнцый у канцы 80-х - пачатку 90-х гадоў XX ст., што было звязана з набыццём Беларуссю суверэнітэту і культурна-нацыянальным адраджэннем, напрыклад: гарбата, травень, іспыты, стасункі, варункі, літ (грашовая адзінка Літвы) і г. д. «Ажыўленню» і «другому жыццю» слоў паспрыяла і сучасная рэформа адукацыі ў сярэдніх і вышэйшых установах рэспублікі. Так, актуалізаваліся словы гімназія, ліцэй, бакалаўр, магістр, набыўшы новыя семантычныя напаўненні, з'явіліся і вытворныя ад іх бакалаўратура, магістратура. Словы гэтага тыпу ў слоўніку суправаджаюцца паметай «адрадз.». Лексічныя адзінкі, якія адрадзіліся пад уплывам рэфарматарскіх ідэй з канца 80-х гадоў, некаторымі мовазнаўцамі кваліфікуюцца як інавацыі, але з той жа агаворкай: «інавацыі адносныя», паколькі яны ўяўляюць сабой «гальванізацыю ранейшых моўных здабыткаў, якім нядобры час і гістарычная руіна не далі адстаяцца ды праз негвалтоўны натуральны адбор без пурыстычных жарсцяў застацца ў мове ці пайсці ў нябыт» (П. Садоўскі. Інавацыі 90-х гадоў у мове беларускіх недзяржаўных выданняў Н Беларуская мова: Шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мінск, 2001. С. 222-234 (Беларусіка = Abaruthenica, 19). Як бачым, адносны характар такіх лексічных адзінак выяўляецца як пры стаўленні да іх як устарэлых лексічных адзінак, так і інавацыйных утварэнняў. Уключэнне такіх слоў у слоўнік абумоўлена, па-першае, іх існаваннем у папярэднія перыяды моўнага развіцця, па-другое, адсутнасцю іх у слоўніках «афіцыйнай» мовы (маем на ўвазе «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы». Мінск, 2002), па-трэцяе, магчымым узбагачэннем існуючай лексічнай сістэмы беларускай мовы. Такія лексічныя адзінкі, як травень, стасункі, напрыканцы і іншыя, несумненна, заслугоўваюць права на «рэабілітацыю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіліся, зяўляюцца
26 👁
 ◀  / 658  ▶