Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Аднак трэба мець на ўвазе, што аднаўленне лексічных адзінак, іх уваход у маўленчую практыку толькі ў тым выпадку з'яўляецца мэтазгодным, калі такія адзінкі адпавядаюць сістэмным заканамернасцям нацыянальнай мовы. Так, ужыванне слова травень, як слушна заўважае прафесар П. Сцяцко (гл. яго кнігу: Культура мовы. Мінск, 2002. С. 280), з'яўляецца мэтазгодным, паколькі яно этымалагічна празрыстае і «аднаўляе ранейшую традыцыю карыстання сваімі, зразумелымі назвамі месяцаў, у якіх адбіўся шматвяковы досвед беларусаў, іх пільная ўвага да адметнасці яго прыроднага цыкла пораў года: травень травяністы, багаты на траву, апошні месяц вясны, пара сенакосу». Слова з'яўляецца сістэмным і ў структурных адносінах - яно мае суфіксальны элемент -ень-, уласцівы шасці астатнім назвам месяцаў: студзень, чэрвень, ліпень, жнівень, верасень, снежань. Што датычыць, напрыклад, адраджэння такой лексічнай адзінкі, як іспыты, то нельга не пагадзіцца з П. Сцяцко, які лічыць, што «на сёння няма патрэбы аднаўляць гэтае небеларускай структуры (з прыстаўкаю іс (йс) слова», утворанае ад рускага дзеяслова іспытваць, якому ў сучаснай беларускай мове адпавядае адмысловы іншакаранёвы дзеяслоў «выпрабоўваць», у той час як экзамен «мае багатае лексічнае гняздо з сямі адзінак — экзамен, экзаменаваны, экзаменавацца, экзаменаваць, экзаменатар, экзаменатарскі, экзаменацыйны» (П. Сцяцко. Культура мовы. С. 324). Гаворачы пра адраджэнне ўстарэлых лексічных адзінак, спынімся на фактах неправамернага аднясення да пасіўнага складу асобных намінацый у сучасных беларускіх лексікаграфічных крыніцах. Прынамсі, батанічная назва лілёя ў «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 2002. С. 318) чамусьці падаецца як устарэлая з паметай (уст. паэт.) і азначэннем 'тое, што лілія'. Нягледзячы на тое, што «Русскобелорусскни словарь» пад рэдакцыяй К. Крапівы (Мінск, 1993. Т. I. С. 723) прапаноўвае ў якасці беларускага эквівалента да рускага лилея (а таксама ўстарэлага паэтычнага лилёя) акцэнтна адрозную форму - лілёя. Аналагічная сітуацыя са словам пісьменства. У пяцітомным «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (Мінск, 1980. Т. IV. С. 260) слова пісьменства з азначэннем 'тое, што пісьменнасць' падаецца як устарэлае. Адмысловае беларускае слова ў выніку існаваўшай тэндэнцыі да русіфікацыі беларускай мовы лексікографамі аднесена на перыферыю моўнага ўжывання, хоць у моўнай практыцы яно шырока выкарыстоўваецца. 3 улікам агульнамоўнага прызнання слова «Русско-белорусскни словарь» (Мінск, 1993. С. 542) падае яго як варыянт да рускамоўнай формы пісьменнасць: рус. письменность — бел. пісьменнасць, тсьменства. Але ў новым «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 2002. С. 477) слова пісьменства зноў падаецца як устарэлае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

белорусскнй, зяўляецца, лйлея, лйлёя, пйсьменность, русско-белорусскнй
24 👁
 ◀  / 658  ▶