Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Лексічныя адзінкі лілея, пісьменства, стылістычная характарыстыка якіх у лексікаграфічных крыніцах не заўсёды адэкватная моўнай рэчаіснасці, маюць месца і ў прапануемым слоўніку. Але тут яны суправаджаюцца паметай «адрадз.», якая ўказвае на прыналежнасць іх да актыўнага слоўніку насуперак іншым трактаванням. Некаторыя лексікаграфічныя крыніцы падаюць шматзначныя словы ў больш звужаным семантычным аб'ёме ў параўнанні з іншымі слоўнікамі, што дае падставы разглядаць не ўключаныя ў іх значэнні як адносна ўстарэлыя. Так, прыметнік шчыры ў «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (Мінск, 1984. Т. V. С. 424) падаецца з сямю значэннямі: «1. які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, чыстасардэчны, адкрыты; 2. задушэўны; інтымны; 3. сардэчны, душэўны; 4. натуральны, пазбаўлены прытворства; 5. старанны; верны, адданы, заўзяты; 6. просты, даверлівы; 7. які складаецца з аднолькавых парод дрэў (шчыры бор)', без дамешак, прымесяў (шчырае золата)». Гэты ж семантычны аб'ём адлюстраваны і ў новым «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 2002. С. 767). У іншых лексікаграфічных выданнях семантычная напаўняльнасць слова памяншаецца за кошт выключэння значэнняў 'які складаецца з аднолькавых парод дрэў', 'без дамешак і прымесяў': у «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» А. Я. Баханькова, I. М. Гайдукевіча, П. П. Шубы (Мінск, 2000. С. 393) прыметнік шчыры мае дэфініцыю: «1. праўдзівы, чыстасардэчны, прамы; 2. сардэчны, душэўны; 3. старанны»; у «Беларускарускім слоўніку» пад рэдакцыяй К. Крапівы (Мінск, 2003. С. 1098) шчыры перакладаецца рускімі эквівалентамі: «1. нскреннни, откровенный, чнстосердечный; прямой; 2. (ннтнмный) задушевный; 3. (дружелюбный) сердечный, душевный; 4. (лншенный нскусственностн), непрнтворный, безыскусственный (непршпворное удивление); 5. (работаюіцни с усерднем) усердный; 6. (простой, доверчлвый) простосердечный». Тое ж бачым і ў «Слоўніку беларуска-рускім, руска-беларускім» С. Грабчыкава (Мінск, 2000. С. 323): шчыры - «нскреннни, откровенный, чнстосердечный; прямой; непрнтворный, усердный». Калі возьмем рускі прыметнік чистый са значэннем 'без дамешак і прымесяў', то ён з-за існаваўшай тэндэнцыі «ўпадаблення» беларускай мовы да рускай у сучасных слоўніках мае такую ж лексічную форму: чистый (металургічнае) чысты (Русско-белорусскли поллтехллческли словарь. Мінск, 1998. Т. II. С. 735); чистый - у розных значэннях чысты: чысты пакой, чыстае золата, чысты спірт (Русско-белорусскли словарь / Пад рэд. Я. Коласа, К. Крапівы, П. Глебкі. Мінск, 1993. С. 729). Беларускае ж слова шчыры 'без дамешак і прымесяў' тут нават не згадваецца, што ўскосна сведчыць пра яго зніжаную актуальнасць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абём, абёме, нскренннй, поллтехллческлй, русско-белоруссклй, удйвленйе, чйстый, іцнй
26 👁
 ◀  / 658  ▶